Комитет госконтроля информирует. 21.by

Комитет госконтроля информирует

14.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нездавальняючае лесааднаўленне ў Расонскім лясгасе
Праверкай Камітэта дзяржкантролю ўстаноўлены шматлікія парушэнні ў дзейнасці Расонскага лясгаса. Найбольш недапушчальным з’явілася нездавальняючае лесааднаўленне, гэта значыць, невыкананне асноўнай мэты лесаводаў.
Па дадзеных лясгаса, у 2018 годзе ў катэгорыю каштоўных было ўведзена больш за 440 га маладняку, перавыкананы план на 17%. Як паказала праверка, за прыгожымі справаздачнымі лічбамі хавалася адкрытая безгаспадарлівасць і асабістая карысць.
У 11 з 12 лясніцтваў Расонскага лясгаса выяўлена 106 участкаў агульнай плошчай 167 га (38% ад “справаздачных”), якія неабгрунтавана ўведзены ў катэгорыю каштоўных. За выкананне планавага задання работнікам 10 лясніцтваў і кіраўніку выплачаны прэміі ў памеры больш за 36 тыс. руб.
Праверка паказала, што ў лясгасе “прыхарашылі” і справаздачныя лічбы па высечках догляду ў маладняках, склаўшы фіктыўныя нарады-акты, і атрымалі амаль 1900 руб. ненапрацаванай зарплаты і прэмій. Усяго выяўлена незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэту ў суме больш за 104 тыс. руб.
Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 35 работнікаў лясгаса, да адміністрацыйнай – юрыдычная асоба і дырэктар.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нездавальняючае лесааднаўленне ў Расонскім лясгасе Праверкай Камітэта дзяржкантролю ўстаноўлены шматлікія парушэнні ў дзейнасці Расонскага лясгаса. Найбольш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика