Тепла хватает на всех. Раиса Вусько вырастила своих детей и воспитывает племянников. 21.by

Тепла хватает на всех. Раиса Вусько вырастила своих детей и воспитывает племянников

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ некалькі гадоў таму Р.В.Вусько з Вялікіх Долец і падумаць не магла, што стане апекуном. Працавала поварам у мясцовай школе, радавалася поспехам двух сваіх дзяцей і з’яўленню ўнукаў. Калі ж у сям’ю прыйшло няшчасце – трагічна загінуў малодшы брат, і адразу пяцёра пляменнікаў Раісы Віктараўны аказаліся непатрэбнымі роднай матулі – яна ўзяла на сябе клопат аб пятнаццацігадовым Валеры і дванаццацігадовым Ільі.

– А як жа інакш? – шчыра здзіўляецца жанчына, якая вырасла ў мнагадзетнай сям’і. – Дзецям патрэбны цеплыня і любоў, вось і стараюся даць іх хлопцам.

І зараз балюча прыгадваць Раісе Віктараўне сваю сустрэчу з імі ў лютым 2017 года, пасля таго, як хлопчыкаў прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Паколькі прытулак ва Ушачах быў зачынены, пляменнікаў часова размясцілі ў райбальніцы. Калі жанчына даведалася пра гэта, тут жа прыехала і ўбачыла два разгубленыя, безабаронныя позіркі. З “маёмасці” ў хлопцаў быў хіба што рукзачок, у якім ляжалі чамусьці толькі тры шкарпэткі і кавалачак белага хлеба, які Валера на ўсялякі выпадак прыхапіў са сталовай.

Цяпер гэтых юнакоў не пазнаць – спрытныя, дагледжаныя… хаця і такія розныя! Старэйшы вучыцца ў 9 класе. Пераходны ўзрост і характар уплываюць на тое, што ён закрываецца ў сабе, не дзеліцца перажываннямі. Малодшы – чалавек настрою: то надзвычай пяшчотны – і абдыме, і штосьці прыемнае скажа, то беспадстаўна “ўспыхне”. Трэба яшчэ падумаць, як да іх падысці, заахвоціць да справы.

– Са сваімі дзецьмі прасцей, – расказвае жанчына. – Святлана заўсёды была маёй першай памочніцай, добра вучылася ў школе, атрымала вышэйшую адукацыю, прычым, не адну. Зараз у яе муж і дачушка, аднак увагай і клопатам мяне не абдзяляе. Яшчэ ў першым класе ўмеў гатаваць дранікі і мой сын. У сёмым захапіўся спортам – боксам, цяжкай атлетыкай. Пазней адслужыў у войсках спецпрызначэння, атрымаў сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, ажаніўся і зараз выхоўвае дваіх дзетак. Яго цешча, заслужаны настаўнік Беларусі, неяк сказала мне, маўляў, не думала, што такія “залатыя” хлопцы яшчэ ёсць. Для мяне, як для мамы, гэта найлепшая адзнака!

Дарэчы, і сама Раіса Віктараўна – надзвычай працавіты, адказны чалавек. Па прыкладзе сваёй матулі Любові Трафімаўны Падворнай яна звязала лёс з кулінарыяй. З чырвоным дыпломам скончыла Віцебскае прафтэхвучылішча і вось ужо 35 гадоў працуе ў Вялікадолецкай школе, большы час – поварам. Трымала гаспадарку – па дзве каровы, свіней, птушку. Цяпер ад гэтага давялося адмовіцца – не хапае сіл і часу. Вельмі радуецца яна, што Валера і Ілья захапляюцца лыжамі, паспяхова ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах “Снежны снайпер”. Карысным у жыцці навыкам яны з задавальненнем вучацца ў настаўнікаў-мужчын У.Лапіцкага, А.Рудкоўскага, М.Аніскевіча. Сапраўдным кумірам для хлопцаў стаў спадарожнік жыцця Раісы Віктараўны Леанід Леанідавіч Стрыжонак. З ім яны ходзяць на рыбалку, у лазню, на мотаблоку апрацоўваюць агарод, а за добрыя адзнакі ў дзённіку атрымалі нядаўна падарунак, пра які даўно марылі: веласіпед. Яго мужчына з залатымі рукамі змайстраваў сам. Стараецца, каб усё ў хлопцаў было, як і ў аднагодкаў з іншых сем’яў, і Р.В.Вусько. Галоўнае, каб вырасціць з дзетак годных людзей.

– Нервы, канечне, для гэтага патрэбны моцныя, – кажа яна. – Ды і пра адпачынак застаецца толькі марыць. Але ж я вельмі люблю пляменнікаў і ні разу не пашкадавала, што яны зараз разам з намі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ некалькі гадоў таму Р.В.Вусько з Вялікіх Долец і падумаць не магла, што стане апекуном. Працавала поварам у мясцовай школе, радавалася поспехам двух сваіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика