Белгідрамет: бабінага лета няма, але цёпла будзе да пачатку наступнага тыдня. 21.by

Белгідрамет: бабінага лета няма, але цёпла будзе да пачатку наступнага тыдня

17.10.2019 11:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


euroradio.fm

У другой палове кастрычніка беларусы радуюцца бабінаму лету: пасля восенскіх пахаладанняў у Беларусь вярнулася цёплае надвор’е.

Але, як паведамілі Еўрарадыё ў Белгідрамеце, у сіноптыкаў і кліматолагаў увогуле такога паняцця, як бабіна лета, няма. Спецыялісты проста выдзяляюць перыяд сонечнага, без ападкаў, цёплага, але не гарачага надвор'я, якое часта ўсталёўваецца восенню пасля кароткачасовых пахаладанняў. Колькасць цёплых дзён восенню можа быць рознай.

Па назіранні сіноптыкаў, за апошнія 5 гадоў самым цёплым стаў верасень 2015 года, калі дзённыя тэмпературы нават у другой палове месяца перавышалі 20-градусную адзнаку. Максімальная тэмпература, якая была зарэгістраваная ў перыяд восеньскіх пацяпленняў, склала +30,7 °С на метэастанцыі Васілевічы (Гомельшчына). Гэта адбылося 18 верасня 2015 года.

Аднак сіноптыкі адзначаюць, што прыкладна раз на 10 гадоў так званага бабінага лета не бывае ўвогуле. Напрыклад, у верасні 1986 года дзённыя максімумы тэмператур практычна ўвесь месяц не перавышалі 13-15 °С.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
euroradio.fm У другой палове кастрычніка беларусы радуюцца бабінаму лету: пасля восенскіх пахаладанняў у Беларусь вярнулася цёплае надвор’е. Але, як паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика