У ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш “Багатуха” (на фото).  Кожны год вучні, бацькі і жыхары нашага аграгарадка чакаюць кірмаш, на якім можна паласавацца рознымі прысмакамі, разгледзіць падзелкі, зробленыя сваімі рукамі. У гэтым годзе кожны клас прадставіў цікавыя прэзентацыі стала, выступленні, прыгожыя вырабы з прыроднага матэрыялу, у некаторых былі зроблены спецыяльныя фотазоны.


У склад журы ўваходзілі дырэктар школы Марына Аляксандраўна Бачыла (старшыня журы), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марына Аляксандраўна Рукіна, настаўнік рускай мовы і літаратуры Галіна Уладзіміраўна Васілёнак. Згодна пратаколу падвядзення вынікаў, пераможцамі ў намінацыях “Самы разнапланавы асартымент”, “Арыгінальнасць адзення”, “Лепшая падзелка з прыроднага матэрыялу”, “Арыгінальнасць афармлення”, “Нацыянальны каларыт”, “Лепшая прэзентацыя” сталі наступныя калектывы:


1 месца: 2 “А” клас (класны кіраўнік Святлана Аляксандраўна Максіменка), 2 “Б” клас (класны кіраўнік Анастасія Анатольеўна Кулінковіч), 4 “А” клас (класны кіраўнік Наталля Фёдараўна Львова).

2 месца: 4 “В” клас (класны кіраўнік Тамара Міхайлаўна Скуратовіч), 3 “В” клас (класны кіраўнік Ірына Барысаўна Кулінковіч), 3 “Б” клас (класны кіраўнік Алена Уладзіміраўна Баранава).


3 месца: 3 “А” клас (класны кіраўнік Тамара Андрэеўна Паскіна), 4 “Б” (класны кіраўнік Алена Іванаўна Янкоўская), 2 “В” клас (класны кіраўнік Валянціна Міхайлаўна Белая).


Добры настрой, поўныя пакеты выпечкі, пазітыўны зарад на новы тыдзень – усё гэта падаравалі жыхарам нашага аграгарадка арганізатары свята. Кірмаш атрымаўся на славу.

Адміністрацыя школы выказвае падзяку ўсім бацькам 2 — 4 класаў за актыўнасць, творчасць і арганізацыю восеньскага кірмаша.


Марына БАЧЫЛА, дырэктар ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа”.