Адміністрацыя прэзідэнта не пацвярджае адпраўку Шуневіча паслом у Казахстан. 21.by

Адміністрацыя прэзідэнта не пацвярджае адпраўку Шуневіча паслом у Казахстан

22.10.2019 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ігар Шуневіч, фота: TUT.by

Міліцыя праводзіць Ігара Шуневіча ў Казахстан. У найбліжэйшы час ён будзе прызначаны беларускім паслом у гэтай краіне. Такая інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале “Папаратар”.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз не пацвердзіў, але і не аспрэчыў гэтую інфармацыю:

“Хто ж вам раскажа пра кадравыя прызначэнні? Вы ж ведаеце, хто ў нас прызначае паслоў!”

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі ад’езд Шуневіча ў Казахстан Еўрарадыё не пацвердзілі: “Такога прызначэння не было”.

Ігар Шуневіч кіраваў Міністэрствам унутраных спраў з траўня 2012 года па чэрвень 2019-га. За гэты час ён здолеў адзначыцца цэлым шэрагам гучных і спрэчных выказванняў і дзеянняў. Самымі вядомымі сталі любоў Ігара Шуневіча да формы НКУС, якую ён апранаў на святы, змаганне з вясёлкавым сцягам, які штогод вывешвае амбасада Вялікабрытаніі, ды ідэя відэароліка, у якім падлетак на камеру выбачаўся за тое, што даў аплявуху помніку гарадавому.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Шуневіч, фота: TUT.by Міліцыя праводзіць Ігара Шуневіча ў Казахстан. У найбліжэйшы час ён будзе прызначаны беларускім паслом у гэтай краіне. Такая інфармацыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика