Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

22.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 78 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 15 пешаходаў і веласі-педыстаў, 8 “бяспраўнікаў”, 9 аўтамабілістаў, якія парушылі правілы перавозкі пасажыраў, 1 — абгону і 2 — што пакінулі месца здарэння. Зарэгістравана 8 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.  19 чысла шпіталізаваны пешаход, які пацярпеў у здарэнні на вул. Юбілейнай. Па факце ўзбу-джана крымінальная справа.

Увага! Па 27 кастрычніка — прафмерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам       п’яных вадзіцеляў і спыненні фактаў знаходжання за рулём асоб без праў; 25 чысла — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Вадзіцель і пешаход, паважайце пешаходны пераход!”.

Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 чалавек, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, па 7 — парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы, 1 — што парушыў антыалкагольнае заканадаўства.

Па даных РАНС, 14 чысла ў в. Вялікі Бор агнём знішчана 1,5 т сена, пашкоджаны навес і шыферная агароджа прыватнага хлява. Праз 2 дні ў райцэнтры пры пажары кватэры па вул. Гогаля загінуў гаспадар 1955 г.н.

Як паведамілі ў ІАЖіРС, на мінулым тыдні ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнай здабычы рыбы; за парушэнне правілаў рыбалоўства складзены адміністрацыйны пратакол.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 78 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 15 пешаходаў і веласі-педыстаў, 8...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика