Ушачане присоединились к акции «Чистый лес». 21.by

Ушачане присоединились к акции «Чистый лес»

23.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Віцебшчыне больш шасці тысяч чалавек у суботу днём адклалі свае справы і прынялі ўдзел у традыцыйнай добраахвотнай акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі “Чысты лес”, якая сёлета прысвячалася Году малой радзімы . Не засталіся абыякавымі да закліку навесці парадак у лясах і многія ўшачане.

“Як можна ў гэтых прыгожых месцах кідаць бутэлькі і паперкі сабе пад ногі?” – разважалі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, збіраючы смецце на тэрыторыі дэндрапарка. Менавіта тут высадзіўся немалы працоўны дэсант, сярод якіх і вучні 10-11 класаў Ушацкай школы разам з педагогамі. Зрэшты, смецця ў месцы адпачынку было не так і многа – работнікі Ушацкага лясніцтва пастаянна сочаць за парадкам на сваім аб’екце. Таму заняты ўдзельнікі былі і на ўборцы сухіх галін з прылягаючай тэрыторыі, ну а работнікі лясгаса курыравалі ход работ і самі шчыра працавалі.

“Лес – гэта багацце нашай краіны. Выхоўваць жа беражлівыя адносіны да прыроды трэба з дзяцінства. Менавіта таму сёлета асаблівы акцэнт падчас акцыі зроблены на работу з моладдзю. Лічу, калі дзеці ўдзельнічаюць у акцыі, яны бачаць, як няпроста наводзіць парадак у лесе, і разумеюць, як сябе паводзіць, каб такога не было”, – адзначае намеснік дырэктара ДЛГУ “Ушацкі лясгас” С.Гайшун. Таксама да акцыі далучыліся і вучні Арэхаўскай школы, якія працавалі на тэрыторыі Сарочынскага лясніцтва.

Для кожнага школьніка, які прыняў у ёй удзел, ад лесагаспадарчых устаноў быў прадугледжаны сімвалічны сувенір. Ва Ушацкім раёне гэта былі кепкі. На працягу тыдня ў кожнай вобласці будуць падведзены таксама вынікі конкурсу сярод устаноў сярэдняй адукацыі: самыя актыўныя школы атрымаюць ад лясгасаў падарачныя сертыфікаты на навагоднія дрэвы.

У дэндрапарку праводзіліся і іншыя работы: афарбоўка нядаўна зробленай агароджы, праполка альпійскіх горак. Традыцыйна наводзіўся парадак і ў месцы адпачынку, якое ўшачане называюць “пянькамі”. Яно карыстаецца папулярнасцю, але, на жаль, не ўсе пакідаюць тут пасля сябе ідэальную карціну.

Вяліся работы па ачыстцы лесу ад захламленасці, навядзенні парадку ўздоўж дарог, пасадцы дрэў і ў астатніх лясніцтвах. Далучыліся да акцыі таксама супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта, ушацкія выратавальнікі, работнікі раёна газазабеспячэння, энерганагляду, райсельгасхарча, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Ушацкі лясгас дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у мерапрыемстве і ўнёс свой уклад у добрую справу. Таксама работнікі лесу спадзяюцца, што чыстым лес будзе заставацца не толькі пасля валанцёраў, але і тых, хто там адпачывае.

Вольга КАМАРКОВА.

!! Па ўсёй краіне да зялёнай акцыі далучыліся больш 40 тысяч добраахвотнікаў. Вывезена звыш 3,5 тысячы кубаметраў смецця. Акрамя гэтага, лес дапаўнялі і новымі культурамі на плошчы ў тысячу гектараў, а гэта адзін мільён 300 тысяч дрэў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Віцебшчыне больш шасці тысяч чалавек у суботу днём адклалі свае справы і прынялі ўдзел у традыцыйнай добраахвотнай акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика