У аварыі пад Бярозай загінуў кіроўца "Фальксвагена". 21.by

У аварыі пад Бярозай загінуў кіроўца "Фальксвагена"

24.10.2019 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ пад Бярозай / brest.mvd.gov.by

Аварыя з трагічным вынікам здарылася ўначы 24 кастрычніка ў Бярозаўскім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося прыкладна ў 0:50 на вуліцы Савецкай у вёсцы Малеч. 32-гадовы жыхар вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна ехаў на аўтамабілі "Фальксваген Транспарцёр". На правым павароце каля дома №53 мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, яго машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася.

Ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Пры ДТЗ кіроўца загінуў, а 36-гадовы пасажыр быў шпіталізаваны з траўмамі. 

Міліцыя праводзіць праверку па факце ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Бярозай / brest.mvd.gov.by Аварыя з трагічным вынікам здарылася ўначы 24 кастрычніка ў Бярозаўскім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. ДТЗ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика