У цэнтры Мінска з хмарачоса Royal Plaza зваліўся чалавек. 21.by

У цэнтры Мінска з хмарачоса Royal Plaza зваліўся чалавек

25.10.2019 17:11 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ачэпленае месца здарэння каля Royal Plaza / Еўрарадыё

25 кастрычніка каля 15-й гадзіны з хмарачоса Royal Plaza на праспекце Пераможцаў у Мінску зваліўся чалавек. 

Паводле непацверджаных звестак, чалавек зваліўся на лабавое шкло машыны і загінуў на месцы. 

Афіцыйна прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская напісала ў Фэйсбуку: "Каля 15 гадзін 20 хвілін 25 кастрычніка ля аднаго з бізнес-цэнтраў сталіцы было знойдзена цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння, а таксама іншыя неабходныя працэсуальныя дзеянні".

Людзі, якія працуюць у бізнэс-цэнтры Royal Plaza, кажуць, што мужчына зваліўся з 19-га паверха. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ачэпленае месца здарэння каля Royal Plaza / Еўрарадыё 25 кастрычніка каля 15-й гадзіны з хмарачоса Royal Plaza на праспекце Пераможцаў у Мінску зваліўся чалавек.  Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика