Як у ваду глядзелі, калі на першай старонцы “СП” за 16 кастрычніка вынеслі ў загаловак фразу “Усім тэхнікам тэхнік”. Аказваецца, герой першапалоснага здымка Аляксандр Міцкевіч з ААТ “Бярозавец” не толькі ў раёне лепшы, але і ў рэспубліцы. Нядаўна ён вярнуўся з 39-га рэспубліканскага семінара-конкурсу майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні дойнага статку з трыумфам.
Першае месца ў краіне – гэта не жартачкі. Віншуем! А яшчэ ж Аляксандр Аляксандравіч і настаўнік моладзі ў раёне. У такога спецыяліста сапраўды ёсць чаму павучыцца.
Анатоль Крэйдзіч.
(Visited 4 times, 5 visits today)