Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21 Шчамлёва Аляксандра Міхайлавіча
29.10.2019
—
Разное
|
За жыццё па цывілізаваных законах, а не па загадах чыноўнікаў!
Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21
Шчамлёва Аляксандра Міхайлавіча
Дарагія выбарцы!
Я нарадзіўся на Гарадоччыне, жыву на Шуміліншчыне сярод любых сэрцу землякоў, якіх хвалююць тыя ж праблемы, што і мяне. Добра ведаю жыцьцё, валодаю багатым досьведам, арыентуюся ў палітычным і сацыяльным жыцці краіны. Намераны рашуча адстойваць нашы з вамі агульныя інтарэсы, а каб гэта зьдзейсьніць прашу Вашай падтрымкі 17 лістапада.
Чаму я ўдзельнічаю ў выбарах і што хачу змяніць?
Беларусь безнадзейна застыла ў савецкім ладзе, у камандным стылі кіравання, які тармозіць развіццё ўсіх сфераў жыцця краіны. Разам з тым прагрэсіўныя рэформы непазбежныя, і мы з вамі толькі дарма губляем час, паглыбляючы палітычны і сацыяльны крызіс. Сотні тысячаў беларусаў збеглі з краіны ў пошуках працы і сучаснай адукацыі ў блізкім і далёкім замежжы.
Ва ўладзе патрэбныя новыя людзі з сучаснымі падыходамі ў эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах. Як кандыдат ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі я добра ведаю, што трэба рабіць для паляпшэньня дабрабыту беларусаў. А як рэдактар сайта http://shumilina.by (Навіны Шуміліна і рэгіёна) і яго груп у сацыяльных сетках УКантакце, Аднакласнікі, Фэйсбук і незарэгістраванай газеты “Світанак” добра адчуваю пульс жыцця.
Чым жа буду займацца ў Палаце прадстаўнікоў, калі будзе адкрыты, чэсны падлік галасоў?
1. Найперш трэба скасаваць інстытут прэзідэнцтва – гэта зменшыць бюракратычны апарат. Як паказала гісторыя, каго не абяры прэзідэнтам – ён пачынае ўмацоўваць сваю ўладу і падаўжаць тэрмін праўлення. Беларусь павінна быць парламенцкай рэспублікай пад кіраваннем прэм’ер-міністра, якога выбіраюць дэпутаты.
2. Бюджэт мусіць быць падкантрольны парламенту, а не выканаўчай уладзе.
3. Выступаю за сумленныя і справядлівыя выбары! Датэрміновае галасаванне трэба адмяніць. У камісіях павінны працаваць прадстаўнікі палітычных партый, а не прызначаныя начальствам залежныя бюджэтнікі. Для ўдзелу ў выбарах трэба прыйсьці загадзя на ўчастак і зарэгістравацца.
4. Я – за адмену кантрактнай сістэмы для працаўнікоў бюджэтных і дзяржаўных арганізацый. Кантракты заключаць з кіраўнікамі, а работнікам – гарантаваную працу за годны заробак!
5. Я – за спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі прадпрымальнікаў, адмену празмернага ліцэнзавання, кватавання, а таксама супраць драконаўскіх штрафных санкцый. Буду змагацца за рэальную роўнасць усіх формаў уласнасці.
6. Буду выступаць за адмену дэкрэту № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Фактычна гэта паборы з беспрацоўных, якія страцілі надзею знайсці працу, якой у правінцыі найчасьцей проста няма!
7. Сельскім раёнам прыярытэтную падтрымку! Жыхары глыбінкі павінны мець права на тыя ж сацыяльныя стандарты, што і гарадскія жыхары.
8. Я – супраць павышэння пенсійнага ўзросту! Мужчыны павінны сыходзіць на пенсію ва ўзросьце 60 гадоў, жанчыны ў 55. Мінімальны працоўны стаж для атрыманьня пенсіі павінен быць 10 гадоў. Памер сацыяльнай пенсіі – не ніжэй за мінімальны спажывецкі бюджэт.
9. Я – за развіццё мясцовага самакіравання! Кіраўнікі раёнаў, абласцей і гарадоў павінны наў-
прост выбірацца насельніцтвам, а не прызначацца зверху. Гэта сусветная практыка і лепшага кантролю грамадства за ўладай яшчэ не прыдумана.
10. Выступаю за стварэнне спрыяльных умоваў для замежных інвестыцый, за прыцягненне вядучых сусветных кампаній да мадэрнізацыі і тэхналагічнага пераабсталявання адсталай беларускай прамысловасці.
11. Я – за адмену палітычнай цэнзуры ў СМІ. Людзі павінны ведаць праўду пра тых, хто імі кіруе.
Гэтае ўсё можа адбыцца, калі ў нас будуць свабодныя, адкрытыя выбары.
З павагай, Аляксандр Шчамлёў.
Апублікавана ў №85 ад 29.10.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За жыццё па цывілізаваных законах, а не па загадах чыноўнікаў! Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу... |
|