У Шумілінскім раёне ў лесе мужчына зарэзаў знаёмага, які збіраў ягады. 21.by

У Шумілінскім раёне ў лесе мужчына зарэзаў знаёмага, які збіраў ягады

29.10.2019 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Месца злачынства пад Шумілінам / sk.gov.by

Увечары 25 кастрычніка да праваахоўнікаў звярнулася 32-гадовая жанчына і паведаміла, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны знаёмы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

Цела 37-гадовага мужчыны знайшлі ў лесе ў Шумілінскім раёне. 

Муж і жонка ўдзень пайшлі ў лес у ягады. Калі яны выйшлі з лесу, то пабачылі каля сваёй машыны 41-гадовага знаёмага, які іх чакаў. Падчас сваркі знаёмы ударыў нажом мужчыну. Жанчына ўцякла з месца нападу. 

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства. Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 41-гадовага мужчыну, які хаваўся ў Гарадоцкім раёне. Следчыя дапытваюць падазраванага і сведак, высвятляюць усе абставіны інцыдэнту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца злачынства пад Шумілінам / sk.gov.by Увечары 25 кастрычніка да праваахоўнікаў звярнулася 32-гадовая жанчына і паведаміла, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика