Два гамельчукі залезлі на міліцэйскую машыну, каб сфатаграфавацца
29.10.2019 11:58
—
Разное
|
Прэс-служба МУС Крымінальнай справай скончылася для двух гамельчукоў фотасесія на міліцэйскай машыне, Здарэнне адбылося 17 кастрычніка. Гомельскія міліцыянты выехалі да аднаго з гіпермаркетаў: там спрацавала трывожная кнопка. Пакуль міліцыянты правяралі краму, да іх аўтамабіля падышла кампанія маладых людзей, якая адпачывала непадалёк. Двое з іх сталі пазіраваць, трэці фатаграфаваў. Спярша хлопцы фатаграфаваліся на фоне аўто, а потым залезлі на капот. Потым адзін забраўся на дах ВАЗа і сфатаграфаваўся на фоне пробліскавых маячкоў. Пасля гэтага маладыя людзі селі ў іншамарку і з'ехалі. Відавочца здарэння распавёў пра яго міліцыянтам. Яны далажылі аператыўнаму дзяжурнаму, а той выклікаў следча-аператыўную групу. Эксперт выявіў увагнутасці на даху і капоце аўтамабіля, драпіны, а таксама сляды абутку невядомых. Неўзабаве машыну з маладымі людзьмі затрымалі ў раёне чыгуначнага вакзала. Да таго часу адзін з хлопцаў паспеў ужо размясціць фота на сваёй старонцы ў Інстаграме. На маладых людзей пачалі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асобаў. Ім паграже да шасці гадоў пазбаўлення волі. Абодва 23-гадовыя хлопцы раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за дробнае хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-служба МУС Крымінальнай справай скончылася для двух гамельчукоў фотасесія на міліцэйскай машыне, паведамляе прэс-служба МУС. Здарэнне адбылося 17... |
|