Крочыць у нагу з часам. 21.by

Крочыць у нагу з часам

30.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства інфармацыі Рэс­публікі Беларусь, Магілёўскі абласны і Горацкі раённы выканаўчыя камітэты выступілі арганізатарамі семінара для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны. Тэма семінара – “Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку”.
У рабоце семінара бралі ўдзел намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, першы намеснік міністра інфар­мацыі Рэспублікі Беларусь Павел Лёгкі, намеснік стар­шыні Магілёўскага аблас­нога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.
Удзельнікі семінара – намес­нікі старшыняў гаррайвыкан­камаў, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы; кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных срод­каў масавай інфармацыі; начальнікі аддзелаў ідэа­лагічнай работы (культуры) і па справах моладзі гаррайвыканкамаў; эксперты ў сферы камунікацый; прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ. А праходзіў ён на базе ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрыч­ніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагас­падарчая акадэмія”.
На семінары гаворка ішла пра перспектыўныя напрамкі развіцця рэгіянальнай прэсы; павышэн­не канкурэнтаздольнас­ці рэгіянальных СМІ ва ўмовах новай лічбавай рэальнасці; узаемадзеянне органаў улады і факультэта журналістыкі БДУ і інш.
Вынікі работы семінара падвёў Андрэй Кунцэвіч, акцэнтаваўшы ўвагу на ролі сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве, асабліва рэгіянальнай прэсы.
Прадоўжылася работа семінара на дыскусійнай пляцоўцы “Новыя медыяплатформы і тэх­налогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў”. Удзельнікі выказалі свае меркаванні па такіх напрам­ках, як арганізацыя работы рэдакцый сродкаў масавай інфар­мацыі на інтэрнэт-пляцоўках, інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўны інструмент фарміравання грамадскага меркавання, сучасны дызайн і тэхналогіі вытворчас­ці СМІ і інш.
У час семінара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага кон­курсу “Пад знакам Года малой радзімы”.
Т. Пятрова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі Рэс­публікі Беларусь, Магілёўскі абласны і Горацкі раённы выканаўчыя камітэты выступілі арганізатарамі семінара для дзяржаўных сродкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика