У суботу будзе халаднавата, у нядзелю пацяплее. 21.by

У суботу будзе халаднавата, у нядзелю пацяплее

01.11.2019 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У суботу, 2 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны, а ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы (уначы — з мокрым снегам). Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. 

Уначы чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе да -5. Удзнь паветра прагрэецца да 3-9 вышэй за нуль.

На Дзяды, 3 лістапада, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы па ўсходзе Беларусі магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, уначы і зранку месцамі моцны парывісты. 
Тэрмометры ўначы пакажуць ад нуля да 6 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 6-12 вышэйза нуль, па паўднёвым захадзе будзе +13...+15.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 2 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика