У Баранавіцкім раёне на хлопчыка ўпала футбольная брама, ён загінуў
01.11.2019 21:46
—
Разное
|
![]() Брама прыціснула хлопчыка / Ілюстрацыйнае фота з архіву pixabay.com У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно на 11-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама, ён загінуў, ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Сведкі кажуць, што на стадыёне падлеткі гулялі ў футбол. Трагедыя здарылася пасля таго, як падчас гульні юнак залез на браму і пачаў яе разгойдваць. Брама ўпала і прыціснула яго. На месца прыехала хуткая, але медыкі не змаглі выратаваць жыццё школьніку. У Русіно працуюць следчыя, якія высвятляюць усе абставіны здарэння. Падобныя здарэнні, на жаль, не рэдкасць. Год таму ў Мінску таксама , ён атрымаў траўмы галавы. А два гады таму ў сталіцы брама ўпала на двух падлеткаў і траўмавала іх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брама прыціснула хлопчыка / Ілюстрацыйнае фота з архіву pixabay.com У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно на 11-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама, ён... |
|