80-гадовы пасажыр "замініраваў" самалёт "Мінск — Санкт-Пецярбург". 21.by

80-гадовы пасажыр "замініраваў" самалёт "Мінск — Санкт-Пецярбург"

02.11.2019 13:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Рамана Пратасевіча / Еўрарадыё

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 КК Беларусі ў дачыненні да 80-гадовага пасажыра, які вырашыў "замінаваць" самалёт. Увечары 1 лістапада пры пасадцы на рэйс "Мінск — Санкт-Пецярбург" ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", ён паведаміў, што на борце магчымы выбух.

Месца здарэння праверылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы і не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.

Цяпер мужчыне давядзецца адказваць за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы, паведамляе Telegram-канал СК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Рамана Пратасевіча / Еўрарадыё Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 340 КК Беларусі ў дачыненні да 80-гадовага пасажыра,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика