13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і патрапілі ў лякарню ў Баранавічах. 21.by

13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і патрапілі ў лякарню ў Баранавічах

03.11.2019 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Басейн СДзЮШАР-4 у Баранавічах / mchs.gov.by

13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і трапілі ў лякарню. Гэта здарылася днём 2 лістапада ў СДЮШАР-4 у Баранавічах.

Паведамленне аб атручанні дзяцей у басейне на вуліцы Брэсцкай у Баранавічах паступіла ў МНС у 15:26, ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз чатыры хвіліны. Яны высветлілі, што ў школе алімпійскага рэзерву ў той момант займалася група з 15 дзяцей ва ўзросце 13-14 гадоў. Раптам яны пачалі скардзіцца на цяжкасці дыхання і рэзь у горле.

Паводле папярэдняй інфармацыі, нехта змяшаў у тамбуры запаснога выхаду з басейна сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзынфекцыі, якія захоўваліся ў аднолькавых сініх каністрах. Гэта адбылося выпадкова. У вядры пачалася рэакцыя з вылучэннем пароў хлору, частка якіх трапіла ў памяшканне, дзе плавалі дзеці.

13 з 15 падлеткаў дастаўленыя ў педыятрычнае аддзяленне лякарні для назірання. Дактары паведамляюць, што жыццю дзяцей нішто не пагражае. Абставіны і прычыны таго, што здарылася высвятляюць спецыялісты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Басейн СДзЮШАР-4 у Баранавічах / mchs.gov.by 13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і трапілі ў лякарню. Гэта здарылася днём 2 лістапада ў СДЮШАР-4 у Баранавічах....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика