У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся хлорам, выпісалі з бальніцы. 21.by

У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся хлорам, выпісалі з бальніцы

04.11.2019 09:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Басейн у Баранавічах / mchs.gov.by

У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся парамі хлору, выпісалі з бальніцы, інфармуе тэлеканал СТБ. 13 чалавек былі шпіталізаваныя 2 лістапада пасля наведвання басейна школы алімпійскага рэзерву. У нейкі момант яны адчулі цяжкасці ў дыханні і рэзь у горле. Аднак пагрозы для іх здароўя няма, яны выпісаны ў "здавальняючым стане" і могуць наведваць школу.

Следчыя органы высвятляюць прычыну здарэння. У Баранавіцкай дзіцячай гарадской бальніцы кажуць, што не могуць дакладна сказаць, ці сапраўды гэта было атручванне хлорам. Пакуль гэта версія. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай атручвання стала выпадковасць — у вядро з сродкам для дэзынфекцыі, якое знаходзілася ў тамбуры запаснога ўваходу, трапіла вадкасць для апрацоўкі вады. Адбылася рэакцыя, у выніку якой і з'явіліся пары хлору, якія трапілі ў залу басейна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Басейн у Баранавічах / mchs.gov.by У Баранавічах падлеткаў, якія атруціліся парамі хлору, выпісалі з бальніцы, інфармуе тэлеканал СТБ. 13 чалавек былі шпіталізаваныя 2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика