В Зерченицах преобразилась автобусная остановка, а в Жарах появятся контейнеры для мусора. Вести из сельских советов Ушаччины
04.11.2019
—
Разное
|
“Бяспечны” прыпынак Вось як ярка і прыгожа выглядае зараз аўтобусны прыпынак у вёсцы Зерчаніцы. Гэта чарговы вынікраспачатага раней сумеснага праекта па распаўсюджанні сярод насельніцтва ведаў па бяспецы жыццядзейнасці, што рэалізуе Кубліцкі сельвыканкам пры ўдзеле зацікаўленых службаў раёна. Дагэтуль падобным чынам ужо пераўтварыўся прыпынак у аграгарадку Кублічы, на чарзе – у Баяршчыне. Зручна ехаць і чакаць Каб зрабіць родную вёску яшчэ больш утульнай, жыхары Цялічына прыкладаюць уласныя намаганні, выкарыстоўваюць сродкі самаабкладання. Менавіта за іх былі набыты нядаўна два прычэпы гравію для падсыпкі разбітага ўчастка дарогі, што вядзе ад шашы да населенага пункта. Разраўняў жа і ўтрамбаваў яго з дапамогай асабістага транспарту мясцовы прадпрымальнік, дэпутат Ушацкага сельскага Савета Пётр Іосіфавіч Герасімёнак. Добрую справу для грамадскай карысці зрабіў і Віктар Максімавіч Бутоўскі: на абочыне ля свайго дома, дзе звычайна прыпыняецца аўтамагазін, мужчына ўстанавіў лавачку, каб аднавяскоўцы, большасць якіх – пажылыя людзі, маглі прысесці ў чаканні машыны. Матэрыял даў Іван Нікіфаравіч Косых, жонка якога Галіна Ігнацьеўна ў якасці старэйшыны населенага пункта арганізуе і каардынуе годныя справы аднавяскоўцаў. За чысціню “прагаласавалі” аднадушна 5 кантэйнераў для збору адходаў з’явіцца ў вёсцы Жары. Неабходнасць далучэння немалога населенага пункта да цэнтралізаванай сістэмы вывазу смецця наспела даўно: пытанне абмяркоўвалася мінулым летам на сходзе жыхароў з удзелам юрыста прадпрыемства камунальнай гаспадаркі, аднак перавагі ўстаноўкі кантэйнераў вяскоўцы ўсвядомілі не адразу. Важкім штуршком для прыняцця рашэння стала тое, што гэтай восенню быў рэкультываваны мясцовы міні-палігон. Група ў складзе старшыні сельвыканкама Святланы Цімафееўны Міхейкі, старэйшыны вёскі Тамары Іванаўны Макрыдзінай і спецыяліста УП ЖКГ Марыі Аляксандраўны Дробыш абышла домаўладанні (некаторыя – і неаднойчы) і ў выніку практычна ўсе жыхары згадзіліся на ўстаноўку кантэйнераў: заключана 53 адпаведныя дагаворы. Па папярэдніх разліках, абыходзіцца такая паслуга жыхарам будзе нядорага – усяго ў 1.22 рубля ў месяц з аднаго чалавека. І сабе, і людзям Прыемна, калі на тэрыторыі сельсавета пражываюць свядомыя людзі, гатовыя дапамагаць добраўпарадкаванню грамадскіх тэрыторый. Сярод такіх – жыхарка вёскі Садкі Лілія Ульянаўна Нішчык. Яе цудоўная сядзіба была прызнана пераможцам пазалеташняга раённага конкурсу, а сёлета гаспадыня зрабіла важкі ўнёсак у тое, каб больш прыгожымі сталі Вялікія Дольцы: па просьбе старшыні сельвыканкама Алега Леанідавіча Сыса вырасціла ля свайго дома 200 кустоў барбарысу, якія днямі ўпрыгожылі вуліцы Лясную і Цэнтральную аграгарадка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Бяспечны” прыпынак Вось як ярка і прыгожа выглядае зараз аўтобусны прыпынак у вёсцы Зерчаніцы. Гэта чарговы вынікраспачатага раней сумеснага праекта па...
|
|