Лабавое сутыкненне машын каля Барысава: адна загінулая, пацярпела дзіця
07.11.2019 12:30
—
Разное
|
![]() ДАІ У Барысаўскім раёне на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі апоўначы адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў. На 430-м кіламетры Nissan раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху. Ён сутыкнуўся з Mercedes. Як ў Telegram прэс-служба МУС, у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу памерла пасажырка аўтамабіля Nissan. Раненні атрымалі чатыры чалавекі, дваіх з іх, у тым ліку і 7-гадовае дзіця, шпіталізавалі. У дачыненні кіроўцы аўтамабіля Nissan распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ У Барысаўскім раёне на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі апоўначы адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў. На 430-м кіламетры Nissan раптоўна выехаў на... |
|