На парламентских выборах стартовало досрочное голосование. 21.by

На парламентских выборах стартовало досрочное голосование

12.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы выбаршчык Аксана Маліноўская атрымала памятны падарунак ад ГА “Белая Русь”.

Першы выбаршчык Аксана Маліноўская
атрымала памятны падарунак ад ГА “Белая Русь”.

Учора афіцыйна стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Звычайна, актыўнасць у гэтыя дні праяўляюць тыя, хто ў асноўны дзень выбараў не мае магчымасці прагаласаваць.
Участак для галасавання № 1 па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22, які размешчаны ў адміністрацыйным будынку ПМС, быў поўнасцю гатовы, каб прыняць першых выбаршчыкаў. Для галасавання абсталяваны дзве зручныя кабіны. Для іншых выбаршчыкаў з парушэннямі функцый апорна-рухальна­га апарату, а таксама тых, каму ў сілу свайго ўзросту альбо стану здароўя зручней запаўняць бюлетэнь седзячы, у памяшканні ўстаноўлены стол, аснашчаны спецыяльнай перагародкай.
Старшыня ўчастковай камісіі На­дзея Семяшчонак пасля апячатання урны для галасавання павіншавала членаў камісіі, а таксама назіральніка юрысконсульта аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандру Барысевіч з пачаткам важнай палітычнай падзеі.
Як толькі пачаў працаваць участак, так амаль адразу з’явіўся і першы выбаршчык. Свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў у дэпутаты прыйшла аддаць дыспетчар ПМС Аксана Маліноўская.
– Прыйсці на выбары 17 лістапада не атрымаецца, бо ў гэты дзень запланавала паездку ў іншы горад, – патлумачыла Аксана Міхайлаўна. – Не хачу застацца ў баку ад важнай палітычнай падзеі, таму вырашыла прагаласаваць датэрмінова. З выбарам вызначылася даўно, азнаёмілася з перадвыбарнымі праграмамі. Лічу, што кожны беларус абавязаны прыйсці і прагаласаваць за таго прэтэндэнта на дэпутацкае месца, ад праграмных рашэнняў якога ў многім будзе залежаць развіццё грамадства і эканомікі краіны, а таксама будучае нашых дзяцей.
На ўчастак для галасавання завітала таксама старшыня ГА “Белая Русь” Алена Тулоўская, якая ўручыла першаму выбаршчыку памятны падарунак ад грамадскай арганізацыі.
– Усяго на нашым участку зарэгістравана 1458 выбаршчыкаў, – расказала старшыня ўчастковай камісіі На­дзея Семяшчонак. – З іх тры маладыя чалавекі будуць галасаваць упершыню. Самым старэйшым выбаршчыкам з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гічанскі, які жыве па 1-м завулку Гідратэхнікаў. Плануецца, што ён, а таксама яшчэ 34 чалавекі, свой грамадзянскі доўг аддадуць на даму, па месцы жыхарства.
З вопыту мінулых выбарчых кампаній Надзея Уладзіміраўна адзначыла, што ў датэрміновым галасаванні на ўчастку для галасавання № 1 звычайна прымае ўдзел больш за палову выбаршчыкаў ад усёй колькасці зарэгістраваных.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора афіцыйна стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика