Для некаторых выбаршчыкаў дзень асноўнага галасавання супаў з асабістым святам — днём нараджэння. Адной з такіх стала Марына Піліпаўна Макаўчык, якая прагаласавала на Заводскім участку для галасавання № 27 па выборах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, што размешчаны ў г.п. Гарадзея.
З гэтым святам яе павіншаваў старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Кухта. Ён уручыў імянінніцы памятныя сувеніры і пажадаў заўсёды быць бадзёрай і прытрымлівацца актыўнай жыццёвай пазіцыі.
“НН”.