У Гродне пасля провадаў прызыўніка ў войска ў сажалцы шукалі пыласос
18.11.2019 12:44
—
Разное
|
![]() pixabay.com Кампанія маладых людзей учыніла пагром у арандаваным катэджы ў Гродне. Там адбываліся провады хлопца ў войска. Гасцей было больш за два дзясяткі і іх колькасць павялічвалася. Раніцай гаспадыня дома была ў шокавым стане, калі пабачыла, што сталася з яе домам: смецце, разбітыя некаторыя вокны, сламаны таршэр. Частка рэчаў плавала ў штучнай сажалцы на падворку. Жанчына вырашыла, што там мог быць і зніклы пыласос. Калі прыехала міліцыя, хлопцы не маглі згадаць падрабязнасці "вечарынкі". Яны шукалі пыласос у сажалцы, але ў выніку ён апынуўся ў кватэры аднаго з удзельнікаў провадаў прызыўніка (як гэта здарылася, ён не памятае). Малады чалавек, які арандаваў дом, кампенсаваў частку стратаў, у тым ліку і страчаныя сродкі з-за немагчымасці ў бліжэйшыя дні здаць катэдж у арэнду. Міліцыя, што пасля моладзевага адпачынку "жыллё апынулася проста непрыдатным для камфортнага знаходжання ў кароткатэрміновай перспектыве". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Кампанія маладых людзей учыніла пагром у арандаваным катэджы ў Гродне. Там адбываліся провады хлопца ў войска. Гасцей было больш за два дзясяткі і іх... |
|