Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі
18.11.2019 14:42
—
Разное
|
Reuters Сіноптыкі У першай палове тыдня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е з невялікімі дажджамі. Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе на 4-6 градусаў вышэй за кліматычную норму. У аўторак, 19 лістапада, уначы прагназуецца ад +1 да +7, удзень — ад +3 ва ўсходніх раёнах да +12 градусаў на Брэстчыне. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў сераду, а ў чацвер удзень ужо крыху пахаладае. З пятніцы, калі ўначы ўсталюецца мінусавая тэмпература, магчымы не толькі дождж, але і мокры снег. У дзённыя гадзіны на ўсходзе чакаецца да -4, а на захадзе — да +5. Падобныя ўмовы надвор'я прагназуюцца і ў наступныя дні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Reuters Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі. Ад пятніцы ў начныя гадзіны тэмпература паветра будзе апускацца да мінус 10 градусаў. На захадзе яшчэ будзе...
|
|