Чтоб костюмчик сидел, а покупатель возвращался. 37 лет работает в ушачском универмаге Наталья Конух
26.11.2019
—
Разное
|
“Трэці паверх універмага нічым не горш сталічных магазінаў: сучасны інтэр’ер, шырокі асартымент тавараў. Выдатнай адзнакі заслугоўвае і персанал. Завітаўшы сюды, былі прыемна ўражаны і проста не змаглі выйсці без пакупкі!” – такі водгук нядаўна давялося пачуць ад мінчан, якія гасцявалі на Ушаччыне, і з імі пагодзяцца многія. У высокай ацэнцы гандлёвай кропкі ёсць несумненная заслуга прадаўца 6-га разраду Наталлі Васільеўны Конух, якая працуе тут ужо на працягу 37 гадоў! Гэтую абаяльную жанчыну ведаюць не толькі пакупнікі ўнівермага, а і многія іншыя ўшачане, тым больш што зараз яе партрэт можна ўбачыць на раённай Дошцы гонару ў ліку 18-ці лепшых працаўнікоў Ушаччыны. Прычым у райспажыўтаварыстве доўга не вагаліся, выбіраючы кандыдатуру ад свайго калектыву: прозвішча Н.Конух неаднаразова заносілася на Дошку гонару прадпрыемства, яе аддзел ніколі не меў недастач, ды і паказчыкамі можа пахваліцца. Напрыклад, план рознічнага тавараабароту за 2018 год выкананы на 107,9 працэнта. У дзяцінстве гульня ў магазін была адной з любімых у Наталлі. Таму пасля заканчэння Ляснеўшчынскай васьмігодкі яна вырашыла паступаць з сяброўкай у Полацкі кааператыўны тэхнікум. Гэты горад быў самы блізкі да Увалокаў, адкуль яна родам. Новаспечанага прадаўца размеркавалі ў родны раён, а першым працоўным месцам Н.В.Конух стаў магазін прамысловых тавараў у Дубраўцы. “На той момант населены пункт быў даволі вялікім і там працавала тры магазіны. Выдатна памятаю свой першы рабочы дзень. Вельмі хвалявалася, тым больш што мне тады не было і 18 гадоў. Унікнуць у справу дапамагалі вопытныя спецыялісты”, – прыгадвае Наталля Васільеўна. Пасля гэтага ў жанчыны быў вопыт работы з харчовай групай тавараў – падмяняла на час водпускаў прадаўцоў магазінаў у Залужэнні і Наваселлі. А ў 1982 годзе ўлілася ў калектыў работнікаў універмага. У той час толькі на трэцім паверсе працавала брыгада з васьмі чалавек. Здзіўляецеся, што так многа? Зусім іншай была пакупніцкая здольнасць, шмат наведвальнікаў, якія хутка раскуплялі тавар. Зрэшты, прыйшлося прайсці і праз часы дэфіцыту, калі яго не хапала і набывалі патрэбную рэч людзі па купонах. Зразумела, што ў той час нярэдка прыходзілася сутыкацца з азлобленасцю, аднак нават у няпростых сітуацыях Наталля Васільеўна заўсёды імкнулася згладзіць сітуацыю. “Без умення знайсці падыход да чалавека ў нашай прафесіі не абысціся. Мае калегі, калі бачаць вельмі патрабавальнага пакупніка, заўсёды мяне адпраўляюць, маўляў, у цябе гэта лепш атрымліваецца, – усміхаецца жанчына. – Колькі ж людзей – столькі характараў: адным абавязкова патрэбны падказкі і ацэнка падчас прымеркі, іншыя наадварот гэтага не любяць. Даючы ж парады, думаю не аб тым, каб купілі рэч, а імкнуся дапамагчы падабраць сапраўды падыходзячую, каб “касцюмчык сядзеў”, а задаволены чалавек хацеў прыйсці да нас яшчэ не раз!” Зрэшты, у задачы Н.В.Конух уваходзіць не толькі абслугоўванне і кансультацыя наведвальнікаў. На ёй яшчэ і вядзенне ўсёй дакументацыі і справаздач кропкі, работа з пастаўшчыкамі. Сярэднямесячны ж тавараабарот трэцяга паверха ўнівермага складае 25-30 тысяч рублёў. У летні час традыцыйна ўзрастае колькасць наведвальнікаў, як і напярэдадні святаў. Прыкметна больш іх стала і пасля нядаўняй мадэрнізацыі. А ў перыяд яе правядзення прадаўцам магазіна прыйшлося працаваць у няпростых умовах, бо кропка не зачынялася. “У добрых паказчыках і станоўчых водгуках заслуга і спецыялістаў райспажыўтаварыства, і маіх калег Алены Мікалаеўны Собаль і Наталлі Іванаўны Казіцкай. Не крывячы душой і не для прыгожых радкоў у газеце скажу, што мая работа мне вельмі падабаецца. Яна спалучае ў сабе бухгалтэрыю і зносіны з людзьмі, падштурхоўвае развівацца – сачыць за модай і навінкамі. Хоць часам і нялёгка працаваць 10 гадзін без перапынку, аднак штодня на працу спяшаюся з задавальненнем”. Дома ж у яе ёсць надзейны тыл – муж, дзеці, унукі, якіх яна стараецца акружаць цеплынёй і сваім клопатам. А яшчэ шмат часу адводзіць уладкаванню сядзібы, любіць вырошчваць кветкі. На доме Конухаў заслужана вісіць шыльда “Дом узорнага парадку” раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Нездарма кажуць, што ў сумленных і працавітых людзей усё ладзіцца і на працы, і ў сям’і. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Трэці паверх універмага нічым не горш сталічных магазінаў: сучасны інтэр’ер, шырокі асартымент тавараў. Выдатнай адзнакі заслугоўвае і персанал. Завітаўшы... |
|