Пра сацыяльна-эканамінае развіццё Шаркаўшчынскага раёна ішла гаворка ў час сустрэчы членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы Шаркаўшчынскага райвыканкама з жыхарамі аг. Лужкі
27.11.2019
—
Разное
|
Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка раёна Д. М. Ламака, кіраўніка спраў райвыканкама В. А. Малюгінай, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. В. Рудака і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стомы 26 лістапада сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лужкі. Падчас сумеснай гутаркі разглядаліся пытанні выканання Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Абмяркоўвалася сістэма забеспячэння бяспечных умоў працы, фарміравання здаровага ладу жыцця ў працуючых грамадзян, набыцця навыкаў па забеспячэнні асабістай бяспекі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Тым, хто прыйшоў на сустрэчу, цікава было даведацца пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна і перспектыўныя планы на бліжэйшыя гады. Старшыня райвыканкама агучыў некаторыя факты і лічбы, якія служаць яскравым доказам, што нягледзячы на складанае эканамічнае становішча, наш рэгіён з году ў год дасягае станоўчых паказчыкаў. Як вядома, аснову эканомікі раёна фарміруе галіна сельскай гаспадаркі. Сёлета гаспадаркамі раёна атрымана амаль 40 тысяч тон зерня, што на 34,7 працэнта больш мінулагодняга паказчыка. Вытворчасць малака склала 22,3 тысячы тон, а гэта на 2,7 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2018 года. Вытворчасць БРЖ узрасла на 3,7 працэнта. З мэтай развіцця раёна, стварэння новых працоўных месцаў за прайшоўшы перыяд 2019 года створаны два новыя прадпрыемствы, на якія працаўладкавана 56 чалавек. Таварыствам з абмежаванай адказнасцю “Гідрапарк” у хуткім часе будзе ўведзена ў эксплуатацыю міні-гідраэлектрастанцыя на рацэ Мнюта. Індывідуальным прадпрымальнікам раёна плануецца адкрыццё швейнай вытворчасці ў будынку былой школы аг. Наваселле. Вядуцца перамовы з інвестарам з Літвы з мэтай адкрыцця ў гарадскім пасёлку дрэваапрацоўчага прадпрыемства. У бліжэйшых планах за кошт інвестараў з Прыбалтыкі плануецца ўзвесці малочна-таварны комплекс, завод па перапрацоўцы малака са 100-працэнтнай пастаўкай прадукцыі на экспарт. Нягледзячы на той факт, што дзяржаўныя прадпрыемствы гандлю ў нашым раёне перажываюць не лепшыя часы, а большасць з іх наогул зачынены, сёлета сваю работу пачалі 6 аб’ектаў па продажы харчовых і прмысловых тавараў, агульнай плошчай звыш 500 квадратных метраў. Пабудаваны тры новыя гандлёвыя кропкі ў аграгарадках Іёды, Більдзюгі і Наваселле. Прысутныя задавалі старшыні райвыканкама і членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы шматлікія пытанні, на якія атрымлівалі грунтоўныя адказы. |
|