Таленты Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў і тэатральнай студыі «Эксперымент» РЦКіНТ заваявалі любоў міжнароднага журы. 21.by

Таленты Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў і тэатральнай студыі «Эксперымент» РЦКіНТ заваявалі любоў міжнароднага журы

01.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Талент юных карэліцкіх зорачак і іх педагогаў ярка ззяе і сагравае гледачоў не толькі ў раёне, але і пакарае журы на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.


✨ Сёлетні лістапад надоўга запомніцца выхаванцам Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. На І Рэспубліканскім конкурсе выканаўчых мастацтваў “Вясёлка талентаў” у вакальнай намінацыі Марыя Белая, звонкая надзея эстраднага аддзялення з аграгарадка Краснае, што вядзе Вольга Белая, узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. З IV Міжнароднага фестываля мастацтваў “#BYFEST” артыстычная Мілана Кудрыцкая, якая наведвае тэатральнае аддзяленне пад кіраўніцтвам Людмілы Кудрыцкай, прывезла Дыплом ІІ ступені. Аналагічнай узнагародай адзначаны і запамінальны дуэт вядучых Рэнаты Юрго і Ксеніі Карчэўскай, якія займаюцца на эстрадным аддзяленні ў Сняжаны Каляды. Спецыяльны дыплом сімпатый журы ўручылі Міхаілу Манкевічу, які, дзякуючы старанным заняткам у Святланы Моніч, выдатна выступіў з баянам. Яго “калега” па інструменце Мікіта Пашкевіч з аграгарадка Варонча таксама добра засвоіў урокі Галіны Капуры і вярнуўся на малую радзіму з дыпломам фіналіста.





“Радасна, што нашы дзеці ўдзельнічаюць у самых розных конкурсах, набываюць новы вопыт, рэалізуюць свае здольнасці і перажываюць захапляльныя моманты перамог, – шчыра дзеліцца думкамі дырэктар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Сняжана Каляда. – Дарэчы, разам з Вольгай Белай мы ў свой час у дзяцінстве таксама правялі шмат шчаслівых гадзін у сценах установы, дзе сёння працуем, нават спявалі дуэтам. Толькі ўявіце, у чэрвені будзе 10 гадоў, як я тут дырэктар і, што вельмі важна для мяне, педагог. І больш таго, ужо мой выпускнік Ігар Арціменя працуе ў нас. Прыемна, што вучні вяртаюцца і працягваюць справу. Увогуле, я ведаю лёс кожнага з іх, вельмі цаню нашы цёплыя адносіны, у тым ліку і з іх бацькамі. Бо без падтрымкі блізкіх юнаму таленту ніяк не абысціся на творчым шляху. Толькі разам мы здольныя здзяйсняць цуды! Таксама як педагогу мне вельмі важна стаць для вучняў старэйшым сябрам і знайсці ў дзетках, якія ўсе ў мяне актыўныя, цікаўныя і смелыя, часцінку “сябе”, адчуць, што я хацела ад сцэны ў іх узросце, і затым супольна з імі стварыць нешта асаблівае. Так і здарылася з дуэтам чатырнаццацігадовай Рэнаты Юрго і дванаццацігадовай Ксеніі Карчэўскай. На суд міжнароднага журы з пяці краін мы прадставілі варыянт сюжэтнага вядзення праграмы. На такі эксперымент мяне натхнілі самі дзяўчынкі – такія розныя на першы погляд і адначасова ў многіх рысах вельмі падобныя. Ксенія цудоўна справілася з вобразам сучаснага цінэйджара, а Рэната ўвасобіла на сцэне гераіню з мінулага. Адзначу, што абедзве мае вучаніцы не ўяўляюць свайго жыцця без школы мастацтваў. Яны выдатна спяваюць і танцуюць, вядуць розныя мерапрыемствы, з бліжэйшых – адкрыццё асабістай выставы нашай юнай мастачкі Анастасіі Супрановіч 9 снежня. А яшчэ ў апошні месяц года наша школа мастацтваў усіх запрашае на казачны навагодні музычны спектакль!”



✨ Зорачкі тэатральнай студыі “Эксперымент” Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці таксама заслужылі гучныя апладысменты і знатныя ўзнагароды за адмысловае мастацкае чытанне твораў. Яе кіраўнік Міхаіл Башко так пракаментаваў лістападаўскія поспехі сваіх вучаніц: “ІІІ Адкрыты рэспубліканскі творчы фестываль-конкурс “Талісман поспеху” прынёс Дар’і Мокат Дыплом лаўрэата І ступені, Маргарыце Звонка – ІІ ступені, Маргарыце Дубковай – ІІІ ступені. Соф’я Карвіга вярнулася са званнем дыпламанта І ступені, а Дар’я Дубкова – ІІІ ступені. IV Міжнародны фестываль мастацтваў “#BYFEST” таксама парадаваў. Маргарыта Дубкова ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені, Маргарыта Звонка – ІІ ступені, Надзея Ласоўская, Соф’я Карвіга, Арына Ханько і Дар’я Дубкова – ІІІ ступені. У чым сакрэт такіх удалых выступленняў? Усё проста: мы вучым дзяцей пераадольваць сябе, адчуваць рытм твора, глыбока пагружаем іх у абставіны, зададзеныя сюжэтам. Свет, пазнаны праз літаратуру, праз увасабленне яе на сцэне, праламляе ў сабе светлыя промні, якія напаўняюць дзіцячыя душы дабрынёй і чысцінёй. Кожны занятак у нас пачынаецца з любові. Любові да слова. Мы не дэкламуем, мы не чытаем, мы імкнёмся жыць кожным радком, кожнай коскай, кожнай літарай. Мы вучымся любіць, суперажываць, адчуваць і выхоўваць у сабе прыгажосць. У гэтым нам якраз і дапамагаюць выдатныя творы. А далей – конкурсы, фестывалі, творчая мітусня… Мы з вялікім задавальненнем акунаемся ў сцэнічную прастору, робім нясмелыя крокі, атрымліваем радасць перамогі над сабой. Калі ж трымаем у руках яшчэ і ўзнагароду, то ганарымся і вельмі шчаслівыя ў гэты момант. Сапраўды, кожны конкурс запамінаецца, кожны фестываль незвычайны. Гэта маленькае жыццё, першыя перамогі на вялікім творчым шляху. І мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым, наперадзе нас ужо клічуць новыя вяршыні!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, з архіваў Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў і тэатральнай студыі «Эксперымент» РЦКіНТ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
✨ Талент юных карэліцкіх зорачак і іх педагогаў ярка ззяе і сагравае гледачоў не толькі ў раёне, але і пакарае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика