Пры пошуках зніклага рыбака на Случчыне загінуў вадалаз
02.12.2019 12:43
—
Разное
|
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА Падчас пошукаў зніклага рыбака ў Слуцкім раёне загінуў вадалаз Мінскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе (ТРВАД), Паведамляецца, што 30 лістапада 36-гадовы Віталь Чарноў са Слуцка адправіўся на падводнае паляванне і знік. 1 снежня яго пачалі шукаць у рацэ Сівельга каля вёскі Вялікі Быкаў Слуцкага раёна. Падчас пошукаў пасля 12:00 пад вадой загінуў 53-гадовы вадалаз манеўрана-пошукавай групы Менскай абласной арганізацыі ТРВАД. Як Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагедыі. Цела падводнага рыбака і гарпун знайшлі пад вечар 1 снежня. На месцы здарэння арганізавалі выратавальную аперацыю, але яе давялося адкласці на панядзелак, бо ўжо сцямнела. Як распавялі выданню kurjer.info сваякі зніклага Віталя Чарнова, вадалаз пабачыў нумар гідракасцюма і падводнае ружжо. Жонка Чарнова пацвердзіла, што касцюм і зброя належаць яе мужу. У Чарнова засталіся трое дзяцей — 3, 6 і 14 гадоў. Дарэчы, у 2018 годзе ў гэтай мясцовасці таксама патануў чалавек. І тады Віталь Чарноў удзельнічаў у яго пошуках. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА Падчас пошукаў зніклага рыбака ў Слуцкім раёне загінуў вадалаз Мінскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе (ТРВАД),... |
|