Жыхарку Лепеля, якая забіла двухгадовага сына, асудзілі на 13 гадоў
20.01.2020 19:20
—
Разное
|
Віцебскі абласны суд / БЕЛТА На выязным пасяджэнні ў Лепелі Віцебскі абласны суд вынес прысуд жанчыне, абвінавачанай у забойстве свайго двухгадовага сына. Яе прысудзілі да 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Здарэнне адбылося напрыканцы траўня 2019 года. 27 траўня ў лепельскую міліцыю звярнулася 23-гадовая жанчына і паведаміла, што яе двухгадовы сын прапаў у парку. Яна заяўляла, быццам потым хлопчыка бачылі з мужчынам, і нават апісала прыкметы таго мужчыны. Пазней выявілася, што маці схлусіла. Запісы відэакамераў паказалі, што ў парку яна была адна. А цела хлопчыка знайшлі падчас агляду жылля жанчыны. Экспертыза высветліла, што дзіця памерла ад задушэння. Падчас следства абвінавачаная прызналася ў здзейсненым. Прысуд суда не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскі абласны суд / БЕЛТА На выязным пасяджэнні ў Лепелі Віцебскі абласны суд вынес прысуд жанчыне, абвінавачанай у забойстве свайго двухгадовага сына. Яе...
|
|