Поздравления с 80-летием со дня образования Несвижского района. 21.by

Поздравления с 80-летием со дня образования Несвижского района

31.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 


Уважаемые жители Несвижского края!

Сердечно поздравляю вас с 80-летием со дня образования вашего района!

Этот уголок белорусской земли имеет богатую историю и культуру, красивые традиции, развитую экономику. Он славится старинными памятниками архитектуры, высоким потенциалом сельского хозяйства и промышленности, образования, здравоохранения, туризма, других сфер деятельности.

Но самое ценное достояние Несвижского края — его люди. Именно их трудолюбием и талантом создан неповторимый облик этого региона, которым гордится страна.

Желаю, чтобы вы, нынешние поколения его жителей, всегда берегли это дорогое наследие и преумножали его. Чтобы ваша малая родина крепла, облагораживалась и была примером для других.

Крепкого вам здоровья, благополучия, праздничного настроения и успехов во всех добрых начинаниях!

Председатель Минского областного исполнительного комитета

Александр ТУРЧИН.


Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Сардэчна віншую вас з 80-гадовым юбілеем вашага раёна!

Жадаю, каб юбілейны год азнаменаваўся для вас мірам у сэрцах, каб у вашых дамах панавалі лад і любоў, узаемаразуменне і дабрабыт. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары, а ваша жыццё напаўняецца радасцю і шчасцем, поспехамі і дабрабытам. Здароўя ўсім вам і доўгіх гадоў жыцця! Няхай юбілейны год стане для кожнага з вас годам новых здзяйсненняў у прафесійным плане, парадуе цікавымі адкрыццямі і добрымі навінамі ў асабіс-тым жыцці!

З павагай Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ,

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 


Паважаныя жыхары Нясвіжа і раёна!

Шчыра віншую вас з 80-годдзем з дня ўтварэння вашага раёна! Няхай гэта дата напоўніць ваша жыццё радасцю і шчасцем, поспехамі і дабрабытам. Здароўя ўсім вам і доўгіх гадоў жыцця! Няхай юбілейны год і ўсе наступныя стануць для кожнага з вас часам новых здзяйсненняў і перамог, адкрыюць новыя жыццёвыя перспектывы і гарызонты.

Святочнага настрою ўсім вам, міру і згоды ў сем’ях, разумення і падтрымкі калег. Няхай у юбілейным годзе збудуцца ўсе вашы мары!

З павагай Іван МАМАЙКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.


Шаноўныя землякі!

Вялікая падзея сёлета напаткала наш раён, нашу родную зямлю, нашу славутую маленькую радзіму. Нясвіжчыне — 80 гадоў!

Гэтая ўрачыстасць напаўняе сэрцы кожнага ўдзячнасцю да тых, хто стаяў ля вытокаў заснавання раёна, пашанай да легендарнага пакалення воінаў-вызваліцеляў, гонарам за працоўныя поспехі несвіжан у цяперашні час.

Юбілейная кніга жыцця раёна багата рознымі старонкамі: радаснымі і сумнымі, трагічнымі і гераічнымі… І на кожнай з гэтых старонак — клопат і добрасумленнасць, любоў і працавітасць, самаадданасць усіх пакаленняў несвіжан, дзякуючы якім сёння Нясвіжчына ўвасабляе ў сабе бесперапыннасць традыцый і дынамічнае развіццё.

Паважаныя землякі! Юбілей раёна — гэта пачатак новай яго гісторыі. Давайце пісаць яе разам, сумесна, адной вялікай камандай аднадумцаў. Няхай гісторыя Нясвіжскага краю складаецца з нашых агульных добрых спраў і працоўных рашэнняў. Моцнага здароўя кожнаму з вас, вялікага асабістага шчасця і спаўнення самых запаветных мар!

Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар

ДУА “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П. Пранузы”.


Дарагія землякі!

Вось і сталі гісторыяй 80 гадоў ад заснавання нашага раёна. Для Нясвіжчыны гэта быў час няпросты, але ў той жа час багаты на добрыя падзеі. Імкнучыся працаваць эфектыўна і добрасумленна, мы пражылі яго годна — адбудавалі разбураную вайной інфраструктуру, адкрылі новыя прадпрыемствы, навучыліся прагрэсіўна і высокапрадукцыйна гаспадарыць на зямлі, аднавілі гісторыка-культурныя помнікі, на новы ўзровень вывелі сацыяльную сферу.

Мы адзначаем юбілей нашага раёна з гонарам за родную зямлю, з верай у заўтрашні дзень.

Няхай юбілейны год стане для ўсіх нас годам добрых змен, новых дасягненняў і перамог. Няхай у гэтым годзе і ў многіх наступных у вашым жыцці паселяцца: на працы — поспех, у доме — утульнасць, а на душы — радасць.

З павагай Мікалай РАДАМАН,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

старшыня рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “БелАПС”,

старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Уважаемые жители Несвижского края! Сердечно поздравляю вас с 80-летием со дня образования вашего района! Этот уголок белорусской земли имеет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика