Берут высоту! Юные ушачане с удовольствием занимаются на скалодроме ФОК «Юность-Ушачи»
12.02.2020
—
Разное
|
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа дэбютуюць пяць новых відаў спорту – бейсбол, каратэ, скейтбордзінг, сёрфінг і спартыўнае скалалажанне. Уключэнне ў праграму апошняга ў Міжнародным алімпійскім камітэце аргументавалі так: “Гэта захапляльны, карысны для здароўя і даступны від, якім займаюцца на ўсіх пяці кантынентах і папулярнасць якога нязменна павялічваецца”. І цяжка з гэтым не пагадзіцца, бо нават у беларускай глыбінцы ўжо ёсць аматары, якія называюць скалалажанне любімым захапленнем. “Спрабавала сябе ў розных відах спорту: на плаванне і лёгкую атлетыку хадзіла і нават у футбол гуляла, але нідзе надоўга не затрымлівалася, – расказвае вучаніца Ушацкай школы Ксенія Крахотка. – І вось мінулай вясной мой аднакласнік Макс Грышчанка ўбачыў у інтэрнэце аб’яву пра пробныя заняткі на скаладроме і мы вырашылі паглядзець, што гэта за спорт такі. Аказалася, у ім ёсць якраз тое, чаго не ставала ў іншых відах – экстрым і пастаянная работа розуму!” “І сапраўды, гэта толькі на першы погляд здаецца, што каб узлезці на сцяну, трэба толькі моцныя рукі ды ногі, – далучаецца да размовы Максім. – Але ж найперш неабходна пралічыць траекторыю руху”. За няпоўны год, які пры Ушацкай ДЮСШ працуе група па скалалажанні, у ёй склаўся пэўны касцяк выхаванцаў. За заняткі даводзіцца плаціць 24 рублі ў месяц – гэта не завоблачная сума, асабліва ў параўнанні з гарадскімі комплексамі і ўлічваючы даволі нятанны кошт абсталявання, якое мае жорсткія абмежаванні па тэрмінах выкарыстання. Як мы ўжо расказвалі, скаладром на “Юнацтва-Ушачы” – адзін з лепшых у краіне. “Да нас спецыяльна прыязджаюць на трэніроўкі члены спартыўных клубаў, праводзяць вольны час сем’і з суседніх гарадоў”, – расказвае інструктар Валерый Уладзіміравіч Корань. А нядаўна і нашы юныя скалалазы ўпершыню адправіліся на іншы скаладром – вырашылі праверыць плён сваіх трэніровак на афіцыйных спаборніцтвах, якія ладзіліся ў Віцебскім абласным цэнтры дзяцей і моладзі. У склад “разведвальнага дэсанту” трапілі прыгаданыя вышэй Ксюша і Максім, а таксама іх сябры Ксенія Кротава і Аляксей Броўка. “Турніры па скалалажанні праводзяцца па трох відах: на хуткасць, на складанасць і ў так званым боўлдзерынгу – калі трэба пераадолець серыю кароткіх, у 5-8 перахватаў, але надзвычай няпростых трас, – расказвае В.Корань. – Нашы дэбютныя спаборніцтвы якраз былі па апошнім відзе: спартсмены ўздымаліся без страхоўкі на вышыню да трох метраў”. “Некаторыя трасы прайсці было амаль нерэальна, бо адлегласць паміж зачэпамі можна было пакрыць, напрыклад, толькі калі расцягнеш ногі ў шпагаце”, – дзеляцца ўражаннямі нашы ўдзельнікі. Ды ўсё ж ушацкі дэбют можна лічыць паспяховым. Аляксей і Максім апынуліся ў сярэдзіне выніковага пратакола, ну а Ксенія Крахотка ўвогуле трапіла ў пяцёрку лепшых, саступіўшы толькі дзяўчатам з “элітных” гарадскіх клубаў. Да таго ж Ксюша зрабіла сабе выдатны падарунак да дня нараджэння: 7 лютага якраз стала вядома, што яна выканала нарматыў юнацкага разраду па скалалажанні! Такім чынам, паездка ў Віцебск стала нашай першай ластаўкай у гэтым захапляльным відзе спорту і паказала, што мы маем тут неблагія перспектывы. Зрэшты, паспрабаваць сябе ў ім можа кожны жадаючы – прыходзьце на спарткомплекс і будзьце на вышыні! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа дэбютуюць пяць новых відаў спорту – бейсбол, каратэ, скейтбордзінг, сёрфінг і спартыўнае скалалажанне. Уключэнне ў... |
|