Як прайшоў Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым садку № 11 Слуцка. 21.by

Як прайшоў Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым садку № 11 Слуцка

21.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, якое заснавана ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Мэтамі свята з’яўляюцца захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11 г. Слуцка» прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе.

17 лютага дзецi старэйшай группы «Матрошкі» разам з выхавальнікам Дземідовіч А.І. правялі КВЗ па знаёмству з вядомымі месцамі горада Слуцка.


18 лютага сярэднія і старэйшыя группы разам з кіраўніком фізічнага выхавання Фінькевіч А.Дз. і музычным кіраўніком Мітліцкай Г.М. праводзілі фізкультурны вольны час на тэму «Народныя гульні –лепшыя забавы».



19 лютага «дзiцсадаўцы» старэйшай группы «Зорачкі» разам з выхавальнікам Палешчук Т.В. і музычным кіраўніком Вілковай Н.М. прынялі ўдзел у квэст-гульні“ Беларусь мая сінявокая”. Выхаванцы разам з дарослымі адпраўляліся ў падарожжа па станцыях: збіралі герб Слуцка з прадстаўленых элементаў і расказвалі што азначае кожны элемент, гулялі ў гульні, спявалі песні, вырашалі крыжаванку, збіралі пялесткі васілька.






21 лютага выхаванцы сярэдняй і старэйшай групп прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў. Асабліва прыемна што ў конкурсе прынімалі ўдзел самые маленькія выхаванцы Мазай Сцяпан,выхаванец першай малодшай групы, прачытаў верш «Самалёт» Дануты Бічэль-Загнетавай.



У Міжнародны дзень роднай мовы заклікаем усіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца».

Ясли-сад № 11 г.Слуцка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як выхаванцы дзіцячага садка № 11 прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика