Алег Трусаў: Галоўная мэта - размаўляць па-беларуску з дзецьмі і ўнукамі
21.02.2020 16:28
—
Разное
|
Галоўны выклік, які сёння стаіць перад беларускай мовай, – гэта замацавацца ды памножыцца ў вялікіх гарадах. Пра гэта ў каментары « «Мы атрымалі велізарны плюс. Упершыню за 300 гадоў мы маем беларускі горад. Больш за тое, перапіс паказаў, што ўрбанізацыя ў нас самая моцная ў Еўропе. Яшчэ пасля вайны мы былі сялянская нацыя, а зараз займаем першыя месцы пасля Англіі ці Галандыі», – заявіў суразмоўца. Ганаровы старшыня ТБМ нагадаў, што толькі ў Менску пражывае больш за 2 млн чалавек. Паводле яго, дзякуючы законам урбанізацыі, беларуская мова больш не ўспрымаецца як мова калгаснікаў. "І гэта плюс. А мінус у тым, што адукацыя ў нас расейскамоўная. І дзеці ў садках, якія ўжо не маюць беларускамоўных дзядоў і бабуль, зусім не ведаюць беларускай мовы. Таму наша задача не страціць нашых дзяцей і ўнукаў. Яшчэ 20 год, і мы можам загінуць як нацыя. Але можам і адрадзіцца як нацыя", – заявіў Алег Трусаў. Вёска паміраеСуразмоўца адзначыў, што галоўная мэта кожнага беларуса – размаўляць па-беларуску з дзецьмі і ўнукамі. «Гэта задача кожнага беларускага патрыёта, не важна беларус ён ці мангол, ці кітаец. Калі ён свядомы чалавек і хоча захаваць незалежную Беларусь, ён павінен актыўна пераходзіць на беларускую мову, перш-наперш у сям’і», – падкрэсліў ганаровы старшыня ТБМ. У адваротным выпадку, на яго думку, не будзе «ні нацыі, ні незалежнасці, ні народу». «Калі захаваемся, у нас праз 20 год будзе адзіная дзяржаўная мова», – дадаў ён. Паводле суразмоўцы, трэба змагацца перадусім за беларускамоўныя дзіцячыя садкі і пачатковыя школьныя класы ў гарадах, «бо вёска памірае» і кажа «на трасянцы ў перамешку з расейскім матам». «Не важна якая дзяржава, але ўдома ў гарадах трэба гаварыць па-беларуску з дзецьмі і асабліва ўнукамі. Не будзем гэтага рабіць – усе загінем», – мяркуе Алег Трусаў. Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі UNESCO ў 1999 годзе. Яго мэта – заахвоціць моўную разнастайнасць і шматмоўную адукацыю, а таксама спрыяць усведамленню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання 21 лютага быў абраны з прапановы Бангладэш: у гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У 1989 годзе роднай мовай беларускую лічылі 77,7 % жыхароў Беларусі, а ў 2009-м іх колькасць зменшылася да 53,2 %, а карысталіся ёй штодня яшчэ менш – толькі 23,4%. У Белстаце заяўляюць, што колькасць беларускамоўных у выніках перапісу-2019 можа быць значна большай, чым паводле вынікаў перапісу 2009 году. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны выклік, які сёння стаіць перад беларускай мовай, – гэта замацавацца ды памножыцца ў вялікіх гарадах.
|
|