Папера, дрот ды пчаліны воск. Майстрыха з Любанскага раёна адраджае тэхналогію пляцення вясельных вянкоў
21.02.2020 19:32
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Вясельны вянок з мінулага. Народная майстрыха з вёскі Кузьмічы Любанскага раёна адраджае ўнікальную тэхналогію пляцення кветкавага галаўнога ўбора, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТВ.
Раіса Валькова стварыла калекцыю старадаўніх вянкоў і плануе аднавіць па фотаздымках упрыгожанні з розных вёсак раёна.
Жанчына з захапленнем паказвае сямейную рэліквію. Гэты вянок жанчыне дастаўся ў спадчыну, у ім выходзіла замуж мама. Рарытэт памятае не толькі вяселле, але і сур'ёзную аперацыю.
У 8 класе будучая майстрыха з цікаўнасці разабрала ўпрыгожанне, але вярнуць у першапачатковы выгляд ужо не атрымалася. Пашкоджаны вянок праз гады аднавілі, а ў Раісы Вальковай бліжэй да пенсіі зноў прачнулася цікавасць да рукадзелля і гісторыі – распавядае пра традыцыі роднага краю яна не горш за любога экскурсавода.
![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Вясельны вянок з мінулага. Народная майстрыха з вёскі Кузьмічы Любанскага раёна адраджае ўнікальную тэхналогію пляцення кветкавага галаўнога... |
|