Хор народного клуба «Ветеран» принял участие в отборочном туре фестиваля «Не стареют душой ветераны»
26.02.2020
—
Разное
|
Вакальная група народнага клуба “Ветэран” заняла другое месца ў абласным адборачным туры рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”, удзел у якім прымалі любыя творчыя ветэранскія калектывы. На гэты раз актыўнасць была настолькі высокай, што конкурс працягваўся больш 6 гадзін. “Аднак мы не толькі не стаміліся, а і выдатна адпачылі”, – расказвае кіраўнік хору Іна Сяргееўна КЛІМАВА. – Мы заўсёды едзем з задавальненнем, бо любім спяваць. Едзем не за ўзнагародамі, а на сустрэчу даўніх сяброў. Яно так і адбываецца, паколькі самі нямала гастралюем і запрашаем гасцей, то ведаем практычна ўсе творчыя ветэранскія калектывы. І з прадстаўнікамі Лепеля, Глыбокага, Полацка мы абмяркоўвалі выступленні калег, за якімі ўважліва сачылі, вельмі моцнай была і падтрымка. Сёлета адбор праходзіў па намінацыях хор, вакальная група, чытальнік, дуэт, мы ж прымалі ўдзел у трох апошніх, а вось хор не выстаўлялі, бо ў мінулы раз былі пераможцамі. Рэпертуар у нас вялікі – выбіралі з гатовага, а паколькі тэматыка конкурсу прысвячалася Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі, то выступленне вакальнай групы з “Вальсам франтавых сябровак” мы аздобілі вершамі Юліі Друнінай і Галіны Варатынскай. Дуэт Валянціны і Леаніда Лукашонкаў выбраў песню “Я ў печы не паліла”, прычым наш, ушацкі варыянт, і калі мы выступаем з ім перад вясковай публікай, людзі падпяваюць, бо добра ведаюць словы. Самым складаным аказалася ўгаварыць саліраваць Леаніда Сяргеевіча, аднак выступіў сямейны дуэт удала. А Ніна Васільеўна Заруба вельмі эмацыянальна падала твор Ніла Гілевіча “Кузьма”. Яна трапны чытальнік, умее пераўвасабляцца, мяняць галасы. Навіной сёлетняга фестывалю стала віншаванне равеснікаў Вялікай Перамогі. У нашым калектыве яго атрымаў Л.С.Лукашонак, якому ў жніўні споўніцца 75 год. Вярталіся з Верхнядзвінска са спазненнем, аднак натхнёныя, і, канечне, дарогай спявалі. Дарэчы, месца правядзення адборачнага туру заўсёды мяняецца, такім чынам пазнаёміліся з рознымі райцэнтрамі роднай Віцебшчыны. Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хор народного клуба «Ветеран» принял участие в отборочном туре фестиваля «Не стареют душой ветераны» Вакальная група народнага клуба “Ветэран” заняла другое месца ў абласным адборачным туры рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”, удзел у... |
|