Смачныя кулінарныя вырабы прапануюць шаркаўчанам работнікі кандытарскага цэха
06.03.2020
—
Разное
|
Дзень жанчын, які адзначаецца ў нашай краіне 8 сакавіка, асацыіруецца з непаўторнай прыгажосцю і абаяльнасцю слабага полу, з яркім вясеннім сонцам, першымі кветкамі, з радасцю, пазітыўным настроем, пяшчотай і каханнем. Не памылюся, калі дабаўлю да ўсяго пералічанага і святочны стол, з густам прыгатаваны каханымі мужчынамі менавіта 8 сакавіка. А дапамогуць у гэтым не толькі наяўнасць хатніх страў, але і кулінарныя вырабы кандытарскага цэха Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, шырокі асартымент якога прапануюць шаркаўчанам яго работнікі. Напярэдадні Дня жанчын мы пабывалі ў цаху вытворчасці кандытарскіх вырабаў, які з мінулага года размяшчаецца на першым паверсе адміністрацыйнага будынка ПМК-68 па вуліцы Рабочая, 1 гарадскога пасёлка.
|
|