ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА. 21.by

ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА

09.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА

Нельга мірыцца з гібеллю людзей, трэба змагацца за кожнага чалавека, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса.
«Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, асабліва калі размова ідзе пра старых людзей. І калі мы хочам, каб потым нашы дзеці нас абаранялі і змагаліся за наша жыццё, мы павінны змагацца за жыццё кожнага старога, таму што, на няшчасце, гэты вірус б’е перш за ўсё па старых людзях і па тых, хто слаба абаронены імуннай сістэмай», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што захваральнасць на каранавірус у краіне не зніжаецца, але, з іншага боку, няма і лавінападобнага нарастання. «Хварэць мы будзем. Толькі пажадана, каб не было лавінападобнага скачка па захваральнасці, каб гэта лінія прайшла як мага бліжэй да гарызанталі. Пакуль сістэма аховы здароўя з гэтым спраўляецца», — заявіў ён.
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што і людзі самі павінны цаніць сваё здароўе: умацоўваць імунітэт, займацца спортам, адмовіцца ад шкодных звычак. «Мы змагаемся за кожнага. Мы з вамі цэнім здароўе кожнага больш, чым той кожны сам цэніць сваё здароўе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму трэба займацца сваім здароўем. Сёння нібы спахапіліся».
Прэзідэнт дадаў, што сітуацыя з каранавірусам таксама дапамагла ўзварухнуць сістэму аховы здароўя і выявіць у ёй некаторыя праблемы. «Я бачу вузкія месцы ў нашай сістэме аховы здароўя. Але я з вас запатрабую, калі гэты псіхоз скончыцца і калі адыдуць гэтыя хваробы», — папярэдзіў ён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТРЭБА ЗМАГАЦЦА ЗА КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА Нельга мірыцца з гібеллю людзей, трэба змагацца за кожнага чалавека, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика