Вынікі збору подпісаў

08.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦВК абнародавала звесткі аб колькас­ці дакладных под­пісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БелТА.

Паводле даных Цэнтр­выбаркама, у Віктара Бабарыкі 165 744 даклад­ныя подпісы, у Андрэя Дзміт­рыева – 106 841, у Ганны Канапацкай – 146 588, Аляксандра Лукашэн­кі – 1 939 572. У Святланы Ціханоўскай – 104 757 подпісаў, у Валерыя Цап­калы – 75 249, у Сяргея Чэрачня – 143 109.
Збор подпісаў праходзіў з 21 мая па 19 чэр­веня. За гэты час ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду трэба было заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.
Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэн­цкія выбары на 9 жніўня. Паводле каляндарнага плана, вылучэнне кан­дыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзец­ца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, у адпаведнасці з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.
Дакладнасць подпісаў выбаркамы правяралі ў дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў. З 20 чэрвеня па 4 ліпеня, на этапе вылучэн­ня, патэнцыяльныя кан­дыдаты прадастаўляюць у ЦВК неабходныя для рэгістрацыі дакументы. Яна пройдзе з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стар­туе перыяд перадвыбар­най агітацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦВК абнародавала звесткі аб колькас­ці дакладных под­пісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БелТА. Паводле даных Цэнтр­выбаркама, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика