Касцюмы для Александрыі — з забалацкім каларытам
15.07.2020
—
Разное
|
Адзін з нацыянальных культурных сімвалаў краіны — свята Купалле — зноў сабраў сяброў у Александрыі. Сёлета фестываль упершыню прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА і пацвердзіў статус фэсту, які аб’ядноўвае. Купалле разам з беларусамі святкавалі рускія, украінцы, літоўцы. Культурная спадчына воранаўскага краю таксама была прадстаўлена на радзіме Прэзідэнта. Пазнаёмілі з ёю нашы работнікі сферы культуры. — Для нас удзел у свяце “Александрыя збірае сяброў” стаў добрай традыцыяй, — расказала дырэктар Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Камінская. — На маёй памяці, гэта была чацвёртая творчая камандзіроўка. У гэтым годзе ў праграме фестывалю з’явілася навінка — свята народнага касцюма. Многія рэгіёны нашай краіны, у тым ліку і Воранаўшчына, прадставілі нацыянальнае ўбранне. Трэба сказаць, што вытокі жаночага і мужчынскага касцюмаў, якія мы падрыхтавалі да свята, — на забалацкай зямлі. Строі, што колісь насілі нашы прабабулі і прадзядулі, прадэманстравалі Эдзіта Сакалоўская і Юрый Стралінскі. Пашыты яны ў Лідзе па заказе. Вышыўка на касцюмах — заслуга воранаўскай умеліцы, майстара народнага промыслу аддзела рамёстваў і народнай творчасці Галіны Мялько. Да таго ж, для ўсёй дэлегацыі Воранаўскага раёна працавітая і кемлівая Галіна Віктараўна зладзіла строі, якія вельмі спадабаліся нашым калегам. На свяце карысталіся попытам і вырабы майстроў аддзела рамёстваў і народнай творчасці. Беларускія лялькі, мяккія цацкі, рэчы з саломкі і керамікі, вышытыя сурвэткі, самабытныя дываны — у кожнай рэчы адчувалася вопытная рука, стыль і почырк майстра. На “Гродзенскім падворку” разам з калегамі нашы землякі няблага весялілі дарослых і дзяцей. У гульню дзятву запрашалі Ірына Камінская і рэжысёр Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Салмановіч. А гукі гармоніка Юрыя Стралінскага не давалі гасцям стаяць на месцы — ногі самі “прасіліся” ў танец. Марына КАНДРАТОВІЧ. Фота з архіва Воранаўскага РЦКіНТ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з нацыянальных культурных сімвалаў краіны — свята Купалле — зноў сабраў сяброў у Александрыі. Сёлета фестываль упершыню прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА і... |
|