З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне. 21.by

З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

24.07.2020 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мужчына разбіў шкло падчас руху машыны / Ілюстрацыйнае фота з архіву pixabay.com

З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 22 ліпеня ў Мінску. У адной з кавярняў 42-гадоваму наведніку не спадабалася абслугоўванне. Ён крычаў, спрабаваў вырваць электраправодку і нават кідаўся з кулакамі на персанал. Скандаліста затрымалі міліцыянеры і везлі аддзел для разбіральніцтва. Седзячы на заднім сядзенні аўтамабіля, мужчына нагой выбіў шкло.

Пакуль на хулігана склалі адміністрацыйныя пратаколы — за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Праводзіцца паверка, пасля заканчэння якой будзе дадзена "прававая ацэнка".

Па выніках медасведчання ў затрыманага выявілі 2,4 праміле алкаголя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына разбіў шкло падчас руху машыны / Ілюстрацыйнае фота з архіву pixabay.com З'явілася відэа, як п'яны мужчына нагой разбіў шкло ў міліцэйскай машыне. Як паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика