Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов. 21.by

Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов

01.08.2020 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов

Кандуктар і кіроўца баранавіцкага аўтобусу "Вакзал - Трэцякі". Фота 1950 гадоў.

1930 год

Życie Nowogródzkie



2 ліпеня

Забіў пярун

27 чэрвеня а 9-й раніцы на полі маёнтка Арабаўшчына (Сталовіцкай гміны) у час буры, падчас касьбы, быў забіты пяруном 21-гадовы жыхар вёскі Арабаўшчына Міхаіл Кухарчык, сын Міхаіла.

Да ўвагі ўлады

З правага боку вуліцы Міцкевіча (цяпер вул. Леніна) праз узлесак вядзе сцежка, якой карыстаюцца пераважна раварысты і жыхары калоніі чыноўнікаў. Насупраць дому старасты (цяпер кавярня каля Дома Культуры) выкапаныя ірвы, якія так замаскіраваныя, што пакуль нехта з праяджаючых на ровары не зваліцца (у лепшым выпадку) са свайго жалезнага каня, дагэтуль не заўважыць небяспекі. Штодня можна назіраць па некалькі такіх здарэнняў.

Але ёсць і іншыя небяспекі таго шляху. Сцежка, што ідзе праз лясок, уся ў выбоінах і каранях. З-за такога кораня некалькі дзён таму праязжаючы раварыст пляснуўся так аб зямлю, што потым ляжаў некалькі хвілін, не ўстане паварушыцца.

Звяртаем на гэта ўвагу кіраўнікоў гораду, каб хаця б упарадкавалі ірвы, бо невядома, дзеля чаго яны наогул там патрэбны.

3 ліпеня

Статут аб камунальным падатку на сабак (скарочана)

На падставе пастановы павятовага сейміка ў Баранавічах ад 1.03.1930 г., у Баранавіцкім павеце ўводзіцца падатак на сабак. Уладарамі сабак лічацца ўласнікі нерухомасці, дзе жыве жывёла, а ў арэндным жыллі – глава сям’і. Штогадовы падатак складае: на кожнага першага сабаку – 30 злотых; за кожнага другога – 40 злотых; за кожнага наступнага – 50 злотых (рэд.: пуд жыта ў той час каштаваў 2 злотых). Падатак сплочваецца ў красавіку адным плацяжом. Ад падатку вызваляюцца : шчанюкі да 8 тыдняў ад нараджэння; адзін сабака на ланцугу – для аховы гаспадаркі на хутарах і вёсках; два сабакі на ланцугу – для аховы аддалёных паселішчаў (фальваркі і калоніі); адзін паляўнічы сабака; сабакі на дзяржаўнай службе; сабакі, гаспадары якіх часова знаходзяцца ў вясковых гмінах (да 4 месяцаў); сабакі, выстаўленыя на продаж гандлярамі жывёлаў; сабакі, што належаць іншым дзяржавам. Павятовы аддзел мае права ў выключных выпадках вызваляць ад выплаты падатку на сабак. Нясплата падатку будзе карацца штрафам да 345,9 злотых.


Абвестка пра продаж 2 га каля ракі пад будаўніцтва млына. Газета Życie Nowogrodzkie ад 30.07.1930.

Абвестка пра продаж 2 га зямлі каля ракі, пад будаўніцтва млына. Газета Życie Nowogrodzkie ад 30.07.1930.

4 ліпеня

Выстава кілімаў у Баранавічах

Ад 3 па 8 ліпеня ў будынку “Крэсовага клубу” на вуліцы Шаптыцкага (цяпер Савецкая) жыхаркі павету ладзяць выставу кілімаў і мастацкіх работ. Кілімы і іншыя экспанаты паходзяць з вядомай мастацкай майстэрні пані Грудзінскай у Познані. Такія кілімы ўжо знаходзяцца ў каралеўскім замку ў Варшаве і летняй рэзідэнцыі польскіх прэзідэнтаў. Дзякуючы таму, што пані Грудзінская мае шматлікія стасункі на Крэсах ўсходніх, атрымалася яе ўгаварыць паказаць мастацкія творы, што даюць магчымасць зарабляць шматлікім жанчынам, таксама і ў Баранавіцкім павеце. Выстава будзе працаваць у Баранавічах толькі тры дні. Кошт білетаў: 50 грошай для дарослых, 30 – для школьнай моладзі і 20 грошай для групавых экскурсій.

5 ліпеня

Скандальная бойка пажарных на пажары

30 чэрвеня ў Русінавічах (Мядзведзіцкай гімны) адбыўся вялікі пажар, падчас якога згарэла 15 гаспадарак. Як мы высветлілі, падчас пажару адбылася бойка паміж пажарнымі з Мядзведзічаў і Рачканоў. Ня гледзячы на заклікі мядзведзіцкага войта апамятацца, бойка трывала так доўга, пакуль не загарэлася ажно 15 гаспадарак. Падставай для канфлікту сталі аддаваныя супрацьпажарныя загады. Згарэлі 15 дамоў, 15 хлявоў, 2 адрыны са збожжам, а таксама 4 каровы, 16 авечак, 2 свінні і 8 парасят. Агульныя страты складаюць 100 000 злотых.

Забойства на вуліцы Кашаровай

2 ліпеня а 23.15 паліцэйскі Адольф Станчук, праходзячы вуліцай Кашаровай (вул. Міцкевіча), знайшоў непрытомнага мужчыну, які памёр па дарозе ў шпіталь. Па знойдзеным у нябожчыка дакументам выявілася, што гэта Ян Навіцкі, што пражываў у Баранавічах на вуліцы Горнай, 1 (цяпер Тарфяная). Следства выявіла, што Навіцкага пабілі 4 пьяныя мужчыны. Пры спатканні з Навіцкім, таксама пьяным, паміж імі распачалася сварка, а потым бойка, у выніку якой апошняга знайшлі непрытомным. У нябожчыка была падрапаная скура каля носа і апухлыя вочы. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы Стэфан Грахоўскі, Табелёў, сяржант Вашкевіч і старэйшы сяржант Малыш з 78 палка пяхоты, што размешчаны ў Баранавічах.


Абвестка пра паказ фільма «SOS» у кінатэатры APOLLO. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

Абвестка пра паказ фільма «SOS» у кінатэатры APOLLO. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

11 ліпеня

Забіла гарматным снарадам

8 ліпеня каля вёскі Дзераўная падчас вучэнняў 29 палка палявой артылерыі была забіта гарматным снарадам жыхарка вёскі Дзераўная, 14-гадовая Кацярына Пракаповіч, якая збірала абломкі снарадаў.

Адкрыццё рэгіянальнай выставы ў Баранавічах

Баранавічы перажылі ўчора сапраўдны выдатны дзень, калі ажыццявілася шматмесячная праца мноства людзей. На залітых сонцам вуліцах горада вісяць транспаранты, што запрашаюць да ўдзела ў выставе.

Тым часам ў залях Гарадской рады ўчора сабралася баранавіцкая эліта. Прысутнічаюць пан стараста Пжэпалкоўскі і бурмістр Мацкевіч. Заля, прыбраная зелянінай, пачынае запаўняцца запрошанымі асобамі, што прадстаўляюць розныя пласты грамадства. Ёсць прадстаўнікі шляхты, вайсковага камандвання, самакіравання, чыгункі, розных інстытутаў. Нарашце прыбыў генерал Гжмот-Скатніцкі.

Сярод прысутных мы бачым лідскага бурмістра Багаткоўскага. Рэгіянальны аркестр у трохі ўкраінізаваных строях, які складаецца з жыхароў вёскі Пашкоўцы, грае без перапынкаў простыя рэчы з багатага скарбу беларускай музыкі.

А 13.20 прыбывае з Навагрудка пан ваявода Бечковіч, пратэктар выставы, і распачынае мерапрыемства. Пачынае казаць стараста Пжэпалкоўскі, які ў працяглай прамове, насычанай верай у будучыню, ахарактарызаваў мэты выставы, значнасць і гістарычны далягляд. Прынамсі, ён адзначыў наступнае. Кола людзей добрай волі, на чале са старастам Пжэпалкоўскім, у сакавіку стварылі Рэгіянальны камітэт у Баранавічах, які ў хуткім часе распрацаваў манаграфічны раздел. Яго мэтай было стварэнне дакладнай манаграфіі Баранавіцкага павету, а найперш гістарычнага раздзелу. У гэты ж час ваяводскі камітэт падтрымкі народнага промыслу на чале з ваяводай Бечковічам ды Навагрудзкім краязнаўчым камітэтам пачаў падрыхтоўку да наведвання Міжнароднай выставы камунікацыі і турыстыкі ў Познані. І сама сабой з’явілася ідэя зладзіць выставу ў Баранавічах, на падставе якой можна было б пазней стварыць рэгіянальны музей.

З сабраных матэрыялаў з манаграфічнага і статыстычнага раздзелаў ужо цяпер можна чэрпаць поўнымі гарсцямі бясцэнныя гістарычныя веды. Акрамя таго, выстава мае важнае гандлёвае значэнне, бо знаёміць прыезжых і тутэйшых людзей з прамысловасцю Баранавіцкага павета. Дарэчы, народны промысел выйшаў са сціплых рамак хатніх патрэбаў і задавальняе мастацкія патрэбы, што спалі ў людскіх душах. На заканчэнне прамовы стараста Пжэпалкоўскі выкрыкнуў удзячныя словы ў гонар прэзідэнта Рэчы Паспалітай і маршалка Пілсудскага.

Наступным узяў слова бурмістр Мацкевіч, які падкрэсліў значэнне выставы для Баранавіч. Ён сцвярджае, што такая выстава будзе мастом паміж горадам і вёскай. Адзначае між іншым ролю ваяводы Бечковіча, якія падтрымлівае любыя праявы рэгіянальнага руху. У заканчэнні прамовы Мацкевіч выкрыкнуў удзячныя словы ў гонар пана ваяводы.

Пасля выступіў натарыус Даноўскі, кіраўнік Польская Маці Школьнай і Камітэту выставы. Ён падкрэсліў значнасць рэгіянальнага руху, які праз веды пра бліжэйшыя ваколіцы вучыць любіць увесь край. Такім недасяжным прыкладам рэгіянальнай літаратуры для нас з’яўляецца Адам Міцкевіч, вялікі сын гэтай зямлі. Падкрэсліваючы нязломную энергію старасты Пжэпалкоўскага, Даноўскі выказаў яму словы падзякі.

Напрыканцы ваявода Мацкевіч у кароткай, але моцнай прамове дадаў імпэту арганізатарам выставы, зычачы ім далейшага поспеху. Баранавічы – гэта вельмі малады горад, але яго ваколіцы маюць вялікую гістарычную спадчыну. Кожная такая выстава мае значэнне не толькі для свайго рэгіёну, але і для ваяводства і ўсіх Усходніх Зямель.

Потым пан ваявода ў таварыстве запрошаных гасцей падаўся ў будынак гімназіі, дзе знаходзілася выстава. Тут прафесар Пазняк палымяна расказаў аб выставе, пасля чаго ваявода накіраваўся яе глядзець. Перад будынкам хор з Новай Мышы праспяваў колькі песен. Пасля наведвання выставы, якую мы апішам ў наступных нумарах, госці пайшлі абедаць у сад Клубу паляўнічых. Гэтак адбылася такая мілая і рэдкая ўрачыстасць адкрыцця рэгіянальнай выставы ў Баранавічах.

15 ліпеня

Чыгуначная катастрофа пад Будамі

11 ліпеня а 1.10 цягнік Лунінец-Баранавічы каля станцыі Буды наехаў на пераязджаючую праз рэйкі фурманку. У выніку быў забіты конь Ямільяна Козела, жыхара вёскі Вялікая Лотва. Машыністы пасля першай дапамогі завезлі самога Козела тым самым цягніком у баранавіцкі шпіталь.

Абвестка пра продаж амерыканскіх касілак для жніва. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

Абвестка пра продаж амерыканскіх касілак для жніва. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

20 ліпеня

Працэс за права ўласнасці на землі мястэчка Баранавічы

Гучны цывільны судовы працэс, у якім разглядаецца права ўласнасці земляў, на якіх знаходзяцца Баранавічы, пачынаецца ў Навагрудскім акруговым судзе. Як вядома, большая частка земляў цяпер належыць Марыі Гурскай (дачкі Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавіч). Супраць яе выступае шафёр з Парыжу Маркевіч і іншыя пазоўнікі.

Працэс выклікаў вялікую цікавасць, як з-за вялікай вартасці аб’екту, так і з-за асобаў, якія судзяцца. Ён закранае вядомую ў Польшчы радзіну графаў Развадоўскіх, якія валодаюць сваёй маёмасцю на падставе дакументаў, выдадзеных ім у часы Расійскай імперыі.

Стральба

На полі паселішча Марысін (Молчадзкай гміны) 17 ліпеня падчас спрэчкі з-за кашэння жыта жыхар таго паселішча Андрэй Варона зрабіў 5 стрэлаў з рэвальверу ў бок Міхаіла Шалкевіча і Юзіка Ёўшы. У выніку Шалквіч быў лёгка паранены ў правы бок. Варона пасля стральбы збег у невядомым накірунку. За ўцекачом арганізавана пагоня.  

23 ліпеня

Наступствы буры ў Баранавіцкім павеце

19 ліпеня а 14 гадзіне праз павет прайшла бура з пярунамі, якая нанесла наступныя страты: у вёсцы Падлясейкі, Вольнаўская гміны, пасля ўдара маланкі згарэў хлеў вартасцю 500 злотых, у маёнтку Перхавічы, Моўчадзкай гміны, пярун ударыў у кароўнік, дзе на той час былі Міхась Захарка, Марцін Хворык і Уладзіслаў Зерман (жыхары в. Вярхлессе). Два першых былі забітыя на месцы, а Зерман быў паранены ў ногі, але цяпер яго жыццю нічога не пагражае. У цагельні ў Новым Двары, Новамышскай гміны, пярун ударыў у комін, адкуль патрапіў пад дах і паразіў двух работнікаў: Тэадора Афіжынскага, жыхара Лясной, і Уладзіслава Цярэшка, жыхара Ляхавіч, якія пасля таго як апрытомнелі, былі адвезеныя ў баранавіцкі шпіталь. 

24 ліпеня

Музею быць

Мы даведаліся, што ў Баранавічах магістрат і Гарадская рада рэальна дапамогуць Рэгіянальнаму камітэту ў стварэнні Рэгіянальнага музея. У бюджэце, аднагалосна ўхваленым магістратам і радай, на Гарадскі музей фігуруе сума ў 1500 злотых (субсідыя ў памеры 5000 злотых абяцана гораду на гэту мэту Лорэнцам, кіраўніком фонду дапамогі народнай культуры).

26 ліпеня

Ліквідацыя страйку на будоўлі аэрадрому

Страйк, што выбухнуў тыдзень таму сярод работнікаў, што працуюць на будаўніцтве аэрадрому LOPP (Ліга супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны. Аэродром LOPP знаходзіўся паміж сучаснымі уліцамі Тельмана і Першукевича) у Баранавічах – ліквідаваны. Работнікі прыступілі да працы на ранейшых умовах.

Рэйтан замест Ляхавіч

Грамадства, жадаючы ўшанаваць памяць Тадэвуша Рэйтана, унесла ўладам прапанову пераназваць станцыю Ляхавічы на Рэйтанава, а станцыю Ведзьма – на Ляхавічы. Спадзяемся, адміністрацыя прыхільна паставіцца да гэтай ініцыятывы.


Абвестка аб продажы механічных прыладаў. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

Абвестка аб продажы механічных прыладаў. Газета Życie Nowogrodzkie ад 20.07.1930.

30 ліпеня

Абрабавалі жабрака

28.06 у паліцэйскі пастарунак у Малахоўцах звярнуўся Канстанцін Гранічны, 19-гадовы сляпы жабрак, які расказаў, што 27 ліпеня паміж вёскамі Багушы і Гайкаўцы на яго напаў невядомы і абрабаваў. Злачынца адабраў 100 злотых у манетах і банкнотах, а таксама асабістае пасведчанне жабрака, выданае Косаўскім стараствам.

Будоўля помніку паўстанцам 1863 году

Пад Мілавідамі ёсць магіла забітых у 1863 годзе паўстанцаў, а побач- магіла загінуўшых маскалей. Маскалі паставілі сваім прыгожы помнік, затое магіла паўстанцаў была дагэтуль занядбаная.

Думка аб пабудове помніка даўно існавала ў баранавіцкім старастве, але неяк не клеілася, пакуль цяперашні стараста Пжэпалкоўскі не паставіў гэтую справу на рэальныя рэйкі.

Як мы даведаліся, ужо існуе зацверджаны праект помніку і ён будзе вельмі эфектны: чатыры калоны з крыжам у сярэдзіне, а пад помнікам, у металічнай труне – прах паўстанцаў. Будаўніцтва помніку павінна пачацца яшчэ сёлета. 

Кіно з гукам

Кінатэатр Apollo у Баранавічах будзе перабудаваны пад гукавое кіно. Акрамя яго ўжо ў бліжэйшыя дні пачнецца паказ кіно з гукам у залі пажарнай каманды. Кіраўніцтва Публічных работ дае дазвол на паказ гукавога кіно, пасля некаторых пераробак у памяшканні пажарнікаў.

Такім чынам хутка будзем мець адразу два кінатэатры з гукам, што прывядзе да канкурэнцыі і, магчыма, паляпшення ўмоваў прагляду фільмаў.

Новыя жыдоўскія выданні

Хутка з’явіцца ў Баранавічах новы жыдоўскі тыднёвік пад назвай “Nasza trybuna” пад кіраўніцтвам раднага Л. Вараб’ёўскага, пры супрацы І. Курынца. Гэта будзе рэгіянальнае выданне.

Як стала вядома, пэўная група жыдоў таксама плануе выдаваць “Baranowiczer Woch”, першы нумар якога павінен выйсці ў аўторак 3 жніўня. Як на Баранавічы, гэта надзвычайны ўраджай на газеты ў гэтым “агурэчным сезоне”.

2000 год

Intexpress



13 июля

Сахар будет!

В ближайшие день-два на прилавках городских магазинов снова появится исчезнувший сахар.

По словам завотделом торговли Валентины Моховик, дефицит сахара вызван отсутствием сырья на сахаропроизводящих заводах. Но сейчас сырье прибыло из-за границы и заводы начали работать. Город уже получил 65 тонн сахара, осталось лишь его расфасовать. Цена существенно не изменится – килограмм будет стоить в пределах 400 тысяч.  

Новые правила посадки пассажиров

С 15 июля на автовокзале вводится новый порядок посадки пассажиров на пригородные маршруты.

Сейчас уехать сможет только тот, кто приобрел билет в кассе автовокзала. Вызвано это тем, что до настоящего времени почти каждый автобус уходил с опозданием на 10-15 минут. И вина в этом не водителя и не нерадивых кассиров, а самих пассажиров, которые не приобретали билеты в кассах автовокзала, поэтому водителям приходилось обилечивать их непосредственно в автобусе, что и задерживало отправление в рейс. Нагнать упущенное время в дороге не всегда удавалось, что вызывало справедливые нарекания пассажиров.

Ввести подобный порядок позволила компьютеризация отдела, производящая обилечивание пассажиров. Сейчас в кассах автовокзала очереди практически отсутствуют и приобрести билеты можно в любой кассе на любое направление.

Читайте также: Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов

Крах фабрики фальшивых долларов Сары Перельштейн и создание Торгового центра сыров. О чем писали барановичские газеты в апреле 1930 и 2000 годов

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем писали барановичские газеты в феврале 1930 и 2000 годов

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в августе 1929 и 1999 годов

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах в июле 1929 и 1999 годов 

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах в июне 1929 и 1999 годов

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах в мае 1939 и 1999 годов

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав июльские номера старых газет.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика