Какими встретят детей учреждения образования Кореличчины?. 21.by

Какими встретят детей учреждения образования Кореличчины?

01.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ацэнку гатоўнасці ўстаноў адукацыі Карэліцкага раёна да новага навучальнага года далі на нарадзе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана, прадстаўнікоў райЦГЭ і РАНС.


– Сёлета нам давялося ўсё рабіць у даволі сціслыя тэрміны. Але вынікі аб’ездаў паказалі, што ў большасці ўстановы адукацыі раёна падышлі да выканання пастаўленай задачы па гатоўнасці сур’ёзна і добрасумленна. Пры гэтым, адразу скажу, што выяўленыя недалікі давядзецца выправіць у бліжэйшы час, каб новы навучальны год нашы ўстановы сустрэлі ў належным выглядзе, – засяродзіла ўвагу прысутных начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч. – Мы бачылі, што практычна ўсе за лічаныя тыдні прыклалі намаганні, каб правесці асобныя віды работ у рамках бягучага рамонту, асвяжылі сцены і столі, афарбавалі падлогі, паклапаціліся пра стан мэблі, не забыліся пра санвузлы і харчаблокі. Пры гэтым навучальныя кабінеты ў некаторых школах знаходзяцца не ў самым лепшым стане. Спадзяёмся, усё будзе выпраўлена да 1 верасня, і класы стануць больш прыгожымі і ўтульнымі. Такое пажаданне датычыцца і добраўпарадкавання. У якасці станоўчых прыкладаў хочацца прывесці сярэднюю школу № 2 г.п. Карэлічы, ВПК дзіцячыя сады – сярэднія школы ў Турцы і Красным, дзіцячыя сады ў Палужжы і Луках, яслі-дзіцячы сад у г.п. Мір, Аюцавіцкую базавую школу, раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Тут не чакаюць дапамогі, а сіламі калектыва вырашаюць надзённыя пытанні і ствараюць хараство ўласнымі рукамі. Радуе, калі ва ўстановах задзейнічаны кожны кавалачак зямлі, усё зелянее і квітнее, з густам пасаджаныя клумбы, створаны незвычайныя малыя архітэктурныя формы і рэалізаваны цікавыя знаходкі ў ландшафтным дызайне. Яшчэ адна пазітыўная тэндэнцыя апошніх гадоў – своечасовы абкос тэрыторый. Так усё чыста ды прыемна воку павінна быць і надалей. Пры гэтым нагадаю, што ў нашай сферы не бывае дробязяў. Мы павінны сачыць за ўсім: асвячэннем, надворным абсталяваннем, агароджамі, гардэробамі, стэндамі, класнымі куткамі ды элементарна за парадкам у шафах і станам рабочага інвентара. Не забудзьце пра школьныя аўтобусы і пра тое, што зусім хутка будзем падпісваць пашпарты гатоўнасці да зімовага перыяду. Не губляе актуальнасці пытанне стварэння максімальна бяспечных умоў для нашых выхаванцаў і навучэнцаў, а таксама захаванасці памяшканняў працягам навучальнага года.


Асобна разгледзелі стан спартыўных залаў і аб’ектаў. Па словах галоўнага спецыяліста Карэліцкага райвыканкама Мікалая Барэйкі, установы адукацыі спрацавалі на “выдатна” і ўжо зараз гатовыя рыхтаваць юных карэліччан да новых спартыўных перамог.

Прайшліся і па лічбах. Сёлета на падрыхтоўку да новага навучальнага года выдаткавана 97238,84 руб., у тым ліку бюджэтных сродкаў – 87246 руб. Значныя сумы пайшлі на такія работы, як рамонт фасадаў будынкаў сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы і Лукскай сярэдняй школы, частковая замена аконных і дзвярных блокаў у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, устаноўка вентыляцыі ў харчаблоку Райцаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, замена пліты перакрыцця падвальнага памяшкання ў Жухавіцкай сярэдняй школе, падвядзенне гарачай вады ў санвузлах у школах у Жухавічах, Міры, Райцы і абедзвюх у райцэнтры, рамонт сістэмы асвятлення ў спартыўных залах школ у Міры, Баранавічах, Аюцавічах, Райцы, а таксама сярэдняй школы № 1 райцэнтра. Апроч таго, да 1 верасня сярод пастаўленых для выканання задач неабходна стварыць міні-цэнтр па пажарнай бяспецы на базе сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы і набыць абсталяванне для харчаблока ясляў-сада №1 г.п. Карэлічы.


Падводзячы вынікі нарады, намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан адзначыў:

– Хачу падзякаваць кіраўнікам і калектывам устаноў адукацыі за праведзеную работу па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Практычна ўсе спрацавалі аператыўна і на добрым узроўні. Часам хацелася нават спытаць, ці, увогуле, вам давялося пабываць гэтым летам у водпуску, настолькі ўсё ладна вы зрабілі, праявілі творчасць і адказнасць.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ацэнку гатоўнасці ўстаноў адукацыі Карэліцкага раёна да новага навучальнага года далі на нарадзе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика