Датэрміновае галасаванне стартавала. 21.by

Датэрміновае галасаванне стартавала

04.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пройдзе ў Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 9 жніўня, паведамляе БелТА.

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад’яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры няўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык згубіў пашпарт або яго ўкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асабу грамадзяніна.

Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, створаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. У Беларусі іх 231. Усяго створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі краіны.

У спісы выбаршчыкаў унесены 6 844 932 грамадзяніны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пройдзе ў Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика