Чарга на выбарчым участку. 21.by

Чарга на выбарчым участку

09.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Макаўчык, выбаршчыкі, якіх на ўчастку зарэгістравана 2374, праявілі актыўнасць як у дні датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень выбараў, у чым я магла ўпэўніцца асабіста. Каб атрымаць бюлетэнь, у пэўны момант трэба было хвіліну-другую пастаяць у чарзе. Галасуючыя ішлі з добрым настроем, старэйшыя, па звычцы, віншавалі са святам усіх прысутных.

За ходам падзеі сачылі назіральнікі, якіх на Паўднёвым участку для галасавання № 6 было зарэгістравана 9 чалавек. Гэта прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, БРСМ,  ГА “Белая Русь” і іншых структур.

Аддаўшы голас за абранага кандыдата, выбаршчыкі маглі наведаць выставы ў фае школы: мастацкую, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і майстар-клас гэтага віду дзейнасці, выставу дасягненняў атрада ЮІД, спартыўныя і музычныя мерапрыемствы, сфатаграфавацца ля прыгожай фотазоны, пазнаёміцца з выставай аграсядзіб раёна. 



А выпіць кубачак кавы, чаю ці шклянку халоднага соку і пакаштаваць  розныя салодкія прысмакі можна было ў выязным буфеце прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Сладов”. Таксама вельмі добра тут рэалізавалася прадукцыя кафэ “Вясельны хутарок” уласнай вытворчасці: ножка фаршыраваная і курыныя рулеты, прадукцыя Слонімскага мясакамбіната, кексы Мінскага хлебазавода № 2 і іншае. 


А тым часам выбаршчыкі працягвалі выконваць свой грамадзянскі абавязак.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Макаўчык, выбаршчыкі, якіх на ўчастку зарэгістравана 2374, праявілі актыўнасць як у дні датэрміновага галасавання,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика