Складскiя запасы на прадпрыемствах у лiпенi скарацiлiся на Br405 млрд. 21.by

Складскiя запасы на прадпрыемствах у лiпенi скарацiлiся на Br405 млрд

21.08.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў журналiстам падчас наведвання ААТ "Свiтанак" прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.

"Чэрвень-лiпень гэтага года паказаў, што ўсю прадукцыю, якая вырабляецца ў Беларусi, мы прадаём унутры краiны i за яе межамi, разгружаем склады, — сказаў Сяргей Сiдорскi. — Так, на складах яшчэ застаюцца Br6,9 трлн, але мы шукаем механiзмы i кiраўнiцкiя рашэннi, якiя далi б магчымасць рэалiзаваць нашым прадпрыемствам гэту прадукцыю ў такi нялёгкi час на знешнiх рынках".

Што датычыцца разгрузкi прадукцыi машынабудавання i станкабудавання, у тым лiку рэалiзацыi яе на расiйскiм рынку, ён нагадаў: "На працягу 4 апошнiх месяцаў мы вядзём актыўныя перагаворы з Ашчадным банкам Расii, вясной падпiсалi з iм пагадненне аб тым, што ён будзе крэдытаваць беларускiх вытворцаў. Гэта магутны праект, якi ва ўмовах крызiсу дасць штуршок развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў дзвюх краiн у рамках Саюзнай дзяржавы". Урад прыняў рашэнне аб тым, што на ўсё, што прадаецца за межы краiны i iдзе на адлегласцi больш за 1 тыс. км, дзейнiчаюць папраўкi, за кошт якiх нашым вытворцам аказваецца падтрымка на транспартныя расходы".

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам падчас наведвання ААТ "Свiтанак" прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. "Чэрвень-лiпень гэтага года паказаў, што ўсю прадукцыю, якая вырабляецца ў Беларусi, мы прадаём унутры краiны i за яе межамi, разгружаем склады, — сказаў Сяргей Сiдорскi. — Так, на складах яшчэ застаюцца Br6,9 трлн, але мы шукаем механiзмы i кiраўнiцкiя рашэннi, якiя далi б магчымасць рэалiзаваць нашым прадпрыемствам гэту прадукцыю ў такi нялёгкi час на знешнiх рынках".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика