Поздравление Президента с Днем белорусской письменности. 21.by

Поздравление Президента с Днем белорусской письменности

05.09.2009 09:26 — Новости Политики | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей
Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Прыміце маё сардэчнае віншаванне з Днём беларускага пісьменства.

За час свайго існавання гэта свята стала адметнай з'явай культурнага жыцця краіны, сімвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей.

Беларускае пісьмовае слова пачыналася ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, набірала сілу ў друкаваных кнігах Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Сімяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, іншых выдатных літаратараў Беларусі.

Сёлета ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства гасцінна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнікаў і дзеячаў культуры. 3 гэтай зямлёй непарыўна звязана імя Францішка Багушэвіча - нашага вялікага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокіх ідэалаў сацыяльнай справядлівасці, годнасці простага чалавека.

Шчыра жадаю ўсім арганізатарам і гасцям свята жыццёвага аптымізму, шчасця, дабрабыту і творчага плёну.

Аляксандр Лукашэнка.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства Паважаныя сябры! Прыміце маё сардэчнае віншаванне з Днём беларускага пісьменства. За час свайго існавання гэта свята стала адметнай з'явай культурнага жыцця краіны, сімвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей. Беларускае пісьмовае слова пачыналася ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, набірала сілу ў друкаваных кнігах Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Сімяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, іншых выдатных літаратараў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика