У Беларусi будзе дазволены перавод жылых памяшканняў на першых паверхах шматкватэрных дамоў у нежылыя
29.09.2009
—
Новости Политики
|
У Беларусi будзе дазволены перавод жылых памяшканняў, размешчаных у аднакватэрных (блакiраваных) жылых дамах, а таксама на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў, у нежылыя. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпiсаў указ № 479 "Аб пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя i ўнясеннi змянення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 152". Такi перавод будзе ажыццяўляцца па рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, прынятым па заяве ўласнiкаў жылых памяшканняў. Перавод жылога памяшкання ў нежылое дасць магчымасць уласнiкам такiх памяшканняў размяшчаць у iх арганiзацыi i iх падраздзяленнi, выкарыстоўваць iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Пры гэтым ва ўказе ўстаноўлены пэўныя абмежаваннi, накiраваныя на недапушчэнне пераводу жылых памяшканняў у нежылыя, калi гэта не адпавядае правiлам горадабудаўнiцтва, прыродаахоўным, санiтарным, процiпажарным i iншым патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў. Прадугледжана таксама, што памяшканнi, пераведзеныя ў нежылыя, не могуць выкарыстоўвацца для размяшчэння прамысловых вытворчасцяў, а таксама аб'ектаў, якiя з'яўляюцца крынiцамi выдзялення шкодных рэчываў, шуму i вiбрацыi ў памерах, што перасягаюць устаноўленыя нарматывы, аказваюць негатыўны ўплыў на паказчыкi якасцi навакольнага асяроддзя, умовы пражывання ў жылым доме iншых грамадзян i могуць прывесцi да распаўсюджвання iнфекцыйных захворванняў. Ва ўказе замацаваны вычарпальны пералiк дакументаў, неабходных для пераводу жылога памяшкання ў нежылое, а таксама прапiсана працэдура такога пераводу з пазначэннем тэрмiнаў разгляду прадстаўленых дакументаў мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Як растлумачылi ў прэс-службе, дакумент прыняты ў адпаведнасцi з запланаванымi мерапрыемствамi па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi i накiраваны на стварэнне дадатковых спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, у тым лiку на далейшае развiццё сферы паслуг па месцы жыхарства грамадзян. Указ уступiць у сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будзе дазволены перавод жылых памяшканняў, размешчаных у аднакватэрных (блакiраваных) жылых дамах, а таксама на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў, у нежылыя. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпiсаў указ № 479 "Аб пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя i ўнясеннi змянення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 152".
|
|