Аляксандр Лукашэнка i Франка Фрацiнi абмеркавалi пытаннi эканамiчнага i палiтычнага супрацоўнiцтва Беларусi i Італii
30.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка i мiнiстр замежных спраў Iталii Франка Фрацiнi 30 верасня абмеркавалi актуальныя пытаннi беларуска-iтальянскiх адносiнаў. Як пацвердзiў на перагаворах кiраўнiк iтальянскага знешнепалiтычнага ведамства, прэм'ер-мiнiстр Iталii Сiльвiо Берлусконi ў хуткiм часе наведае Беларусь. "Мы павiнны быць гатовы да вiзiту i максiмальна зняць тыя праблемныя пытаннi, якiя, магчыма, у нас iснуюць", — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў iтальянскаму госцю за тое, што ён прыехаў у Беларусь. "Мне вельмi важна, каб вы на свае вочы ўбачылi нашу краiну, паразмаўлялi з нашымi людзьмi, з прадстаўнiком Iталii ў Беларусi i зрабiлi для сябе адпаведныя вывады, — сказаў Прэзiдэнт. — Я вельмi добра помню нашу сустрэчу ў Iталii. Мы доўга тады размаўлялi i абмеркавалi многiя пытаннi. Я зразумеў, што ў iтальянскага кiраўнiцтва i ў вас асабiста ёсць пэўны iнтарэс да нашай краiны". "Тады мы вызначылi шэраг пытанняў у сферы эканомiкi i палiтыкi, якiя могуць выклiкаць узаемную цiкавасць, — дадаў кiраўнiк дзяржавы. — Мiнуў час, i добра, што вы тут, мы зможам пракантраляваць тыя пытаннi, па якiх дамаўлялiся". Кiраўнiк iтальянскага знешнепалiтычнага ведамства падкрэслiў, што ў Iталii высока ацанiлi вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Рым. "Сапраўды, мы вызначылi пытаннi, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць i зблiжаюць Iталiю i Беларусь", — сказаў мiнiстр. Ён прапанаваў у час сённяшняй сустрэчы спынiцца на пытаннях эканамiчнай i палiтычнай тэматыкi, работа па якiх будзе весцiся ў найблiжэйшым будучым. Франка Фрацiнi запэўнiў, што Iталiя ў еўрапейскiх структурах i ў далейшым будзе "носьбiтам тэзiса аб неабходнасцi зблiжэння i пабудовы атмасферы даверу ў адносiнах з Беларуссю". Мiнiстр сказаў, што ў апошнiя гады памiж сотнямi i тысячамi сем'яў беларусаў i iтальянцаў склалiся "вельмi дружалюбныя кантакты", якiя маюць для iтальянцаў вялiкае значэнне. Мiнiстр замежных спраў Iталii выказаўся за актывiзацыю культурных сувязяў з Беларуссю. Размова на сустрэчы iшла таксама аб гуманiтарным супрацоўнiцтве. На працягу больш як 20 гадоў пасля аварыi на ЧАЭС Iталiя з'яўляецца асноўным партнёрам Беларусi ў сферы аздараўлення беларускiх дзяцей за мяжой. У 1991—2009 гадах па запрашэннi iтальянскiх няўрадавых арганiзацый у Iталii прайшлi аздараўленне 383,2 тыс. беларускiх дзяцей, у тым лiку за 9 месяцаў гэтага года — 13 тыс. дзяцей. Асаблiвая ўвага была нададзена гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву дзвюх краiн. У 2008 годзе Iталiя замацавалася ў дзясятцы асноўных гандлёвых партнёраў Беларусi, заняўшы восьмае месца сярод краiн па-за СНД па аб'ёме тавараабароту i дзясятае — па аб'ёме экспарту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка i мiнiстр замежных спраў Iталii Франка Фрацiнi 30 верасня абмеркавалi актуальныя пытаннi беларуска-iтальянскiх адносiнаў. Як пацвердзiў на перагаворах кiраўнiк iтальянскага знешнепалiтычнага ведамства, прэм'ер-мiнiстр Iталii Сiльвiо Берлусконi ў хуткiм часе наведае Беларусь. "Мы павiнны быць гатовы да вiзiту i максiмальна зняць тыя праблемныя пытаннi, якiя, магчыма, у нас iснуюць", — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы |
|