“Усходняе партнёрства” і зоны свабоднага гандлю. 21.by

“Усходняе партнёрства” і зоны свабоднага гандлю

04.10.2009 23:25 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Усходняе партнёрства” і зоны свабоднага гандлю

Адкрытыя рынкі і эканамічная інтэграцыя шасці краін былога СССР з Еўропай — адзін з галоўных прыярытэтаў праграмы “Усходняе партнёрства”. Паказальнікам сапраўднага поспеху на гэтым накірунку павінна стаць стварэнне зонаў

Паводле прынятых пагадненняў па праграме “Усходняе партнёрства” (УП) плануецца стварыць зоны свабоднага гандлю паміж ЕС і кожнай з шасці краін. Дамовы будуць распаўсюджаны на амаль усе сферы гандлю, у тым ліку на энергетычны сектар. Прадугледжваецца таксама уніфікацыя адпаведнага заканадаўства, што, у сваю чаргу, будзе дапамагаць мадэрнізацыі эканомік краін-партнёраў і правядзенню рэформаў. Пагадненні, на думку аўтараў дакументу, складуць рэальныя ўмовы для руху тавараў, капіталаў і паслуг.

Зона свабоднага гандлю (FTA) — мадэль адмысловай эканамічнай тэрыторыі. Дакладней, гэта мытная тэрыторыя, на якой у аднабаковым парадку (ці ў адпаведнасці з нейкай міжнароднай дамовай) адменены мытныя стаўкі і іншыя меры абмежавання міжнароднага гандлю.

Сутнасць зоны свабоднага гандлю зводзіцца да зніжэння мытных ставак паміж краінамі-ўдзельніцамі. Краіны добраахвотна адмаўляюцца ад абароны сваіх нацыянальных рынкаў у адносінах са сваімі партнёрамі ў рамках дадзенага аб’яднання, але ў адносінах з трэцімі краінамі яны выступаюць не калектыўна, а індывідуальна.

Захоўваючы свой эканамічны суверэнітэт, кожны ўдзельнік зоны свабоднага гандлю ўсталёўвае ўласныя вонкавыя тарыфы ў гандлі з краінамі, якія не ўдзельнічаюць у дадзеным інтэграцыйным аб’яднанні.

Звычайна стварэнне зоны свабоднага гандлю пачынаецца з дамоўленасцяў дзвюх краін, да якіх затым далучаюцца новыя дзяржавы. Лепшы прыклад — NAFTA (Паўночна-амерыканская гандлёвая зона). Спачатку гэта была дамова паміж ЗША і Канадай, да якой пазней далучылася Мексіка.

FTA з’яўляюцца важнымі суб’ектамі сусветнай эканомікі. Сёння 50 працэнтаў сусветнага гандлю адбываецца ў рамках рэгіянальных гандлёвых зонаў. Увогуле, на планеце існуюць 14 FTA.

Першая свабодная гандлёвая зона ў Еўропе ўзнікла яшчэ ў 1834 годзе. Гэты быў мытны саюз краін — удзельніц Германскай канфедэрацыі, асацыяцыя нямецкіх дзяржаваў, заснаваная па выніках Венскага кангрэсу. ЕС фактычна пачынаўся таксама як калектыўная FTA.

Дастаткова экзатычная з’ява — Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю (EFTA) -- узнікла ў 1960 годзе як альтэрнатыва да Еўрапейскай супольнасці. У яе склад на той момант уваходзіла сем краін. Аднак тры дзяржавы пасля пакінулі EFTA, паколькі сталі сябрамі ЕС. Асацыяцыя існуе да гэтага часу.

Аднак куды больш важным для разумення перспектыў таго, што дае стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Беларуссю і ЕС, прадстаўляе досвед іншых FTA. Размова -- пра Балтыйскую зону свабоднага гандлю (BAFTA) і Цэнтральнаеўрапейскую свабодную гандлёвую зону (CEFTA), заснаваных адпаведна ў 1992 і 1999 гадах. BAFTA і CEFTA былі створаны пасля падзення камунізму, каб інтэграваць эканомікі краін былога Варшаўскага блока ў рынак ЕС.

Адкрыццё краін замежнаму капіталу выклікала прыліў інвестыцый. Гэта дапамагло ў адносна кароткі тэрмін ажыццявіць рэструктурызацыю і мадэрнізацыю прамысловасці, арыентаваную цяпер на рынкі ЕС. Адбывалася развіццё неабходнай тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры.

У 2004 годзе, пасля пашырэння Еўрапейскага саюза, BAFTA распусцілася. Эстонія, Латвія і Літва сталі сябрамі ЕС. Уступілі ў склад ЕС і заснавальнікі CEFTA, аднак блок не перастаў існаваць. Цяпер ён аб’ядноўвае балканскія краіны і Малдову. Дыскутуецца магчымасць прыняцця туды Украіны. Некаторыя прагназуюць, што менавіта краіны — сябры “Усходняга партнёрства” могуць стаць таксама новымі сябрамі CEFTA.

Аўтары стварэння праекту “Усходняе партнёрства” прызнаюць, што на цяперашні момант некаторыя краіны — сябры праграмы УП не гатовыя да рэалізацыі планаў сапраўднай FTA з Еўропай. Трэба адзначыць, што нават Украіна пакуль так і не падпісала дамовы з ЕС наконт FTA.

У дэкларацыі “Усходняга партнёрства” гаворыцца, што ацэнка ўзроўню падрыхтаванасці краін да стварэння FTA будзе вельмі жорсткай, аднак сцвярджаецца прынцыповая гатоўнасць да дыялогу на гэты конт і прадугледжваецца адпаведная дапамога ў рамках спецыяльнай праграмы.

Таксама адзначаецца, што ў доўгатэрміновай перспектыве фармат FTA паміж ЕС і якой-небудзь краінай — удзельніцай “Усходняга партнёрства” павінен выйсці на новую ступень. Магчыма, будзе арганізавана сетка двухбаковых дамоваў паміж усходнееўрапейскімі краінамі — сябрамі УП. Гэта, як гаворыцца ў дакуменце, дае шанец для стварэння Эканамічнай супольнасці краін — суседзяў ЕС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрытыя рынкі і эканамічная інтэграцыя шасці краін былога СССР з Еўропай — адзін з галоўных прыярытэтаў праграмы “Усходняе партнёрства”. Паказальнікам сапраўднага поспеху на гэтым накірунку павінна с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика